uladzimer
Oct 30, 2013 17:41
Дзіўнае адчуваньне, калі стаіш на сутоку Нёмана і Вяльлі, а горад за тваёй сьпіной гаворыць на незразумелай мове.
рэкі,
падарожнае
uladzimer
Jun 23, 2013 17:50
У азёрах і рэках люблю купацца галяком...
Сёньня давялося пыліць 7 км задушлівым прасёлкам і думкі мае былі не пра рыбалку ці грыбы-ягады, а пра тое, як я купаюся галяком у Дзьвіне, Уле, Дрысе, Абалянцы... Пакуль перабіраў у памяці ўсе вадаёмы, дарога мая пакутлівая скончылася...
рэкі,
падарожнае,
азёры
uladzimer
Apr 22, 2013 09:49
Вось падумаў: якое беларускае азяро самае для мяне любімае? Разважаў, успамінаў, прыгадваў краявіды і рыбалкі... Любімага азяра так і не прызначыў, бо іх дзясяткі. А з рэкамі прасьцей. Самая любімая - Дзьвіна, а далей - усе яе прытокі. А ці ёсьць у цябе, мой шаноўны сябра, любімае азяро ці рака?
рэкі,
пытаньне,
азёры
uladzimer
Dec 14, 2012 12:30
* * *
Жыцьцё праходзіць,
а я ні разу яшчэ зімой
не лавіў рыбу на рэках.
Сьнежаньскі смутак
поўніць душу маю...
рэкі,
рыбалка,
зіма