uladzimer
Jun 02, 2021 09:08
* * *
Зайсці ў Журнал свой,
перакурыць, падумаць
пра свет няпросты...
словы
uladzimer
Feb 08, 2021 23:36
* * *
Стары сьвятар, агледзеўшы навіны,
зьняў акуляры, склаў у футурал.
Тады прамовіў, змоўчыўшы хвіліну:
Калі ён здохне - будзе карнавал,
які спыніць ніхто ня зможа.
Хай будзе так. Даруй мне, Божа...
словы