Учора быў моцны непрыемны вецер, на заўтра абяцаюць дождж, а сёньня - неверагодна ціхі і сонечны дзень. Сьвяточны. Па абедзе выбраўся з гораду. Рака, пажоўклая трава на лугавінах, бомы яблыкаў на счарнелых яблынях... Нібыта нічога асаблівага, але як у храме пабываў. Разам з сынам куцьцёю сьціпла пачаставалі-памянулі дзядоў...