Дзяды

Nov 02, 2012 20:17





*   *   *
Перадаем сігналы дакладнага часу,
але неўпапад: запозна, заўчасна...
Перадаем і прымаем:
дажджы і сьнягі -
гэта ўсё, што мы маем
паміж Пакравамі і першамаем.
Нудзімся шчыра, як доўга ў гасьцях,
Ведаем праўду: зямля на касьцях
стаіць чалавечых -
старых і малечых,
а душы прыходзяць дарогаю млечнай.
Было так і ёсьць, і будзе так вечна...

словы, Дзяды

Previous post Next post
Up