Дзяды
Змрок адамкнуў лістапад
неўпапад
дзе вечны і стылы золак
без зорак
без каляровых вясёлак і сноў
ізноў
зьнічка нітуе жылкі дарог
на парог
мятлікі белыя ціха сядаюць
і запрашаюць
яшчэ жывыя вечна жывых
услых
бо і ў гэтым і ў тым жыцьці
ведаюць смак куцьці.