Рэкі таксама маюць амбіцыі, як і людзі. Асабліва ўвесну. Ручаіна-рачулка, якую ўлетку можна было пераскочыць з разгону, раптам ўзгадвае пра Залаты век, калі ўсяго было многа, і ўсе былі вялікія, ды падтаплівае вясковыя агароды. Маўляў, ведайце, хто тут галоўны!