kiryl
Dec 31, 2005 00:13
Калі зімою дождж грукоча,
Няспынна б'е па крышы ў ноч,
І сон, чамусьці, не прыходзіць,
Кідае толькі ў далеч: "Кроч!"
Чакаеш дзень наступны, новы,
Чакаеш з верай новы год.
А на душы лязом маўклівым
Нуда малюе свой зыход.
Вершы
kiryl
Dec 27, 2005 02:01
...Расьпяты цень,
Зымшэлы ад нуды,
Прабіты дзень
І водар мёрзлай вішні,
Нячутны крык,
Пастылы пах зімы,
Няроўны рык
І босы крок па крышы.
Халодны водгук --
Лезе ў твар лязо,
Падземны стук --
Грукоча халадзільнік,
Пануры твар
Уціснуты ў шкло,
І чалавек,
Што лезе па карнізе...
Вершы