Nov 22, 2005 19:31
Кухня. Ноч
Закрыты дзьверы
Гарбату п'ю
Гляджу ў вакно
Важу алоўкам па паперы
А словы, усё адно -- ня то
Гарбаты водар
Чысты, сьвежы
Няма ў ім шуму, мітусьні
Ня трэбы мэт яму ды словаў
Якіх, здаецца, не знайсьці
Пра што пісаць?
Пра вецер ў полі?
Пра тлум? Пра роспач?
Пра яе?
Сярбнуць
Паставіць кубак побач
І спрабаваць
Яшчэ...
Яшчэ...
Гарбата ўся...
Паперу -- у сьметнік
Зьняць акуляры
Кінуць там
Пайсьці ў ложак
Легчы, слухаць.
Ня чуць нічога
Ды ня спаць
Вершы