(no subject)

Dec 12, 2005 01:48

Дзе сіл узяць раздаць
Кавалкі сэрца проста,
І, як туман, растаць
У ранішняй расе,
Узьняцца да нябёс

А потым...
потым...
потым...
Праліцца там дажджом,
Дзе не бываў спрадвек.

І бегчы па траве,
Якая пад нагамі
Ляжыць, нібы дыван --
І мякка, і сьвяжо.
Прыгожыя лясы,
Рачулка прад вачамі
Ды той драўляны мост,
Што тут гніе даўно.

А як пяройдзеш мост --
Там вузенькая сьцежка,
Што льецца паміж дрэў
Да самага цямна.
Стамлюся, упаду
На мяккую падлогу
Ды сну сябе аддам
На месяц ці на два.

Вершы

Previous post Next post
Up