Пустэча

Oct 27, 2005 10:12

Стаю сярод кавалкаў цэглы
Гляджу ўверх
Дзе некалі ўздымаўся мур
Спрабую ўзгадаць
Як зьнікла тая веліч
І дзе шукаць той шлях
Які б давёў да зор

Нічога не чуваць
Вось толькі люты вецер
Пустым гальлём
Ад суму шапаціць
Чакае ён
Якія б яшчэ словы
У свой палон узяць
Каб болей не пусьціць

Вунь, бачыш тыя горы?
Што там, за імі
Даведацца бы мне
Але яны вялізны
Ня мне іх пераадолець
Жаданьне толькі застаецца
Мне забіваць у сябе

І той высокі мур
Што колісь будаваў тут
Ня здолеў мне
Нічым дапамагчы
Які будынак,
Хай сабе вялікі
У параўнаньне можа стаць
З вышынёю гор

Стаю сярод кавалкаў цэглы
Гляджу навокал
Дзе холад, бруд ды сум
Крычу на месяц
Аб тым што набалела
Але ён не пачуе
Бо зноў нясецца вецер
Каб падабраць той шум

Вершы

Previous post Next post
Up