На гэтых выходнях мы наведалі тры выставы ў Галерэі Міхаіла Савіцкага. Уражанне цудоўныя. Эмоцыі зашкальваюць.
"Аптэка ў старой сядзібе"
Выстава "Аптэка ў старой сядзібе", што месцілася ў Галерэі Савіцкага займала памяшканне 20 квадратаў. І гэта былі 20 квадратаў савецкага падыходу да тэрміна "выстава".
З сучаснага на выставе прысутнічаў тэлевізар і такі папулярны зараз жанр як "прэзентацыя". Хвілін 10 глядзіцца цікава, гэтых хвілін хапіла каб азнаёміцца з гісторыяй аптэкарскай справы ў ВКЛ і Мінску, паглядзець фотаздымкі цікавых старых аптэк, якія яшчэ дзейнічаюць у розных гарадах краіны, а вось калі пайшлі шэраговыя фотакалажы з сустрэч з ветэранамі працы, вучнямі школ, семінараў мы не вытрымалі і пайшлі глядзець саму экспазіцыю.
На выставе можна знайсці як вырабляліся пілюлі, якія шалі для ўзважвання існавалі, як выглядаў гербарый напачатку ХХ ст. Але выстава ніяк не набліжана да сучаснага чалавека, які ўсю гэту інфармацыю можа лёгка знайсці ў інтэрнэце, а вось адчуць гісторыю можна толькі ў музеі. Можна ж было даць памацаць аглядальнікам экспазіцыі вось такі коркаабжымацель, яго ж паламаць нерэальна. Вядома корку б не абціснулі, а вось паспрабаваць здолелі б.
Хаця, мабыць я ўсё ж такі крыху хлушу. Дакрануцца можна было, але толькі вось да такія сігнатуры, якія вешаліся на кожную бутэльку. Вядома гэта каляровая ксеракопія, але патрымаць яе ў руках таксама было цікава. Чаму ж такіх дотыкаў да гісторыі не зрабіцца больш?
Адсутнасць цікавостак было крышачку кампенсавана чытаннем аб'яў са старых газет. І мы ўсёй сям'ёй нарагаталіся досыць каля дошкі.
І зрабілі выснову, што тады было не настолькі зашоранае грамадства як нам падаецца, калі пісалі ў газетах пра запоры, п'янства і супрацьзачатачныя сродкі.
Рэкламу ставілі проста побач, без разумення наколькі абсурдна яна можа глядзецца разам. Напрыклад кантрацэпцыя і рахіт у дзяцей.
І ўжо тады існавала праблема падробак сродкаў, таму вытворцы пачалі канцэнтраваць увагу на тым, як выглядае прадукт і як яго адрозніць ад іншых.
А ад такога мыла мяркую не адмовілася б ніводная з сучасных модніц. ))) Усё ў адным кавалку мыла.
Бурбулятары пачатку ХХ стагоддзя. ))))) Жартую, вядома гэта інгалятары.
Ад выставы засталіся дваякія ўражанні. Не магу сказаць, што не спадабалася, але і не магу захапіцца ёй. Мы для сябе знайшлі шмат цікавых і смешных момантаў (хто шукае той заўсёды знойдзе), але для большасці наведвальнікаў усё ж такі гэта сумная выстава з савецкім падыходам "схавай усё пад шкло і пакажы людзям". Дзецям было б не цікава вычытваць усе гэтыя надпісы, толькі калі дарослыя не зацікавяць іх самі. Але так як мы не можам сказаць з мужам, што памыліліся ў выбары месца, то заўсёды шукаем як раскруціць цікавасць да яго ў дзецях. У дадзеным моманце нашы цікавосткі я выклала і вам.
У галерэі вядома можна азнаёміцца з пастаяннай выставай "Шляхецтва" і творамі Міхаіла Савіцкага. Не магу сказаць, што адбылося ў экспазіцыі шмат зменаў, бо выстава амаль у тым жа складзе, што і была некалькі год таму, хаця можа падыход да рэчаў зрабілі бліжэй, і з'явіліся некаторыя новыя экспанаты з парцэляну. Але калі вы не пастаянны наведвальнік музея, то зменаў не знойдзіце, я сама іх знайшла толькі праглядаючы мінулую сваю справаздачу ўжо пры напісанні матэрыялу.
Больш пра Галерэю Савіцкага можна пачытаць тут
https://azarkinm.livejournal.com/117827.html А вось што спадабалася ў Галерэі, гэта яшчэ дзве выставы, якія праходзілі паралельна з выставай "Аптэка".
"Frams of time"
Выстава Васіля Зянько і Глеба Отчыка дае магчымасць паглядзець на карціны з розных бакоў. Гульня света, колераў сустракае наведвальнікаў, дзе кожны шукае у творах свой сэнс і глыбіню. Вось муж напрыклад не адразу зразумеў, што на гэтых карцінах намаляваны жанчыны. Толькі пасля тлумачэнняў дачкі ён зразумеў гэта))).
Блукаючы па выставе заўсёды робіш выснову "Хачу я ці не бачыць такія карціны ў сябе дома". У нас выснова адназначна "Так". Творы настолькі самадастаковыя, што будуць дамінантам у любым інтэр'еры, хіба толькі не ўпішуцца ў савецкі дызайн з дыванамі на сценах.
Дарэчы, калі раней пісалі, што высатава да 13 студзеня, то зараз яе працягнулі да 3 лютага. Так што, калі наведаеце Галерэю ў бліжэйшы час, то можаце патрапіць і на "Frams of time".
"Заслонава і Гальперын. Акварэль"
А вось што ў Галерэі выклікала проста шквал эмоцый, гэта выстава акварэльных карцін Ізы Заслонавай і Леаніда Гальперына. Такога пазітыву, такога дзіцячага захаплення і паглынання карцінамі я не адчувала даўно. Карціны напоўнены светам і дзяцінствам. І не важна што на іх мы бачым - сонечная Еўропа, летняя Беларусь, марская Скандынавія ці заснежаныя прыцемкі,яны настолькі падаюцца казачнымі, што ты хочаш мець такія карціны і ў сябе. Ты не можаш выбраць, якую хочаш бачыць на сцяне сваёй спальні ці дзіцячага пакоя, ты гатовы пагадзіцца на любую, бо ўсе яны прасякнуты чараўніцтвам і сонечнасцю. Я настолькі захапілася выставай, што зрабіла толькі некалькі фота, але і яны перадаюць гэты цудоўны настрой. Вось куды варта схадзіць з дзецьмі дык гэта на выставу "Акварэль".
А каб захапіцца аўтарамі яшчэ больш, вось некалькі фактаў.
Заслонава і Гальперын гэта муж і жонка, якія твораць разам ужо напрацягу 50 год.
Іза пачала маляваць калі ёй было каля 40 год, а па адукацыі яна доктар, кандыдат біялагічных навук.
Заслонава дачка партызана Канстанціна Заслонава, таго самага, што падрываў цягнікі ў Воршы.
Гальперын па адукацыі мастак, дызайнер і значную частку сваёй дзейнасці прысвяціў малюнкам дзіцячых кніг.
Дзеці і ўнукі Ізы і Леаніда мастакі, і іх стылі і тэхніка адрозніваюцца ад Заслонава і Гальперына каардынальна.
Выстава будзе працаваць да 3 лютага і ў вас ёсць магчымасць наведаць і ў вачавідку паглядзець на гэтую прыгажосць.
-------------------------------------------------------------
Гартаючы старонкі ЖЖ з цікавосцю паглядзела і іншыя нашыя выставы Мінска. А раптам і вы там былі, а калі не былі то вось і патрапіце.
Музей "1-га з'езда РСДРП"
Выстава "Вікінгі і балты"
https://azarkinm.livejournal.com/160586.htmlВыстава "Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя"
https://azarkinm.livejournal.com/141898.htmlВыстава "Кватэрнікі 80-х"
https://azarkinm.livejournal.com/117717.html Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Выстава "100 год БНР"
https://azarkinm.livejournal.com/182370.htmlВыстава "Беларусь у Першай сусветнай вайне"
https://azarkinm.livejournal.com/142159.htmlВыстава "Два кола"
https://azarkinm.livejournal.com/118411.htmlВыстава "Паўстанне 1863"
https://azarkinm.livejournal.com/118411.html Музей Вялікай Айчыннай вайны
Выстава "Большая перемена"
https://azarkinm.livejournal.com/92014.html Археалагічны музей
Выстава "Латы і ўзбраенне"
https://azarkinm.livejournal.com/158673.html Музей "Беларусь міні"
https://azarkinm.livejournal.com/177713.html Музей карэт
https://azarkinm.livejournal.com/158808.html Музей "Лошыцкая сядзіба"
https://azarkinm.livejournal.com/141101.html Строчыцы
Асноўная экспазіцыя
https://azarkinm.livejournal.com/72862.html"Масленіца" Строчыцы
https://azarkinm.livejournal.com/142824.html Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Асноўная экспазіцыя
https://azarkinm.livejournal.com/117827.htmlВыстава "Аптэка ў старой сядзібе"
https://azarkinm.livejournal.com/184589.htmlВыстава "Frams of time"
https://azarkinm.livejournal.com/184589.htmlВыстава "Заслонава і Гальперын. Акварэль"
https://azarkinm.livejournal.com/184589.html Музей дарог
https://azarkinm.livejournal.com/107676.html Музей валуноў
https://azarkinm.livejournal.com/106329.html Музей авіацыйнай тэхнікі
https://azarkinm.livejournal.com/97073.html Лінія Сталіна
https://azarkinm.livejournal.com/71228.html