А мы сёння даехалі да Строчыц дзе адбывалася Масленіца. Ведаючы наколькі можна сапсаваць свята ў нас, і наколькі можна не апраўдацца спадзяваннямі, асабліва на нічога не разлічвалі. Але засталіся задаволеныя.
Для дзяцей былі зроблены пляцоўкі, якія былі раскіданы па розным закуточкам. Гэта кіданне калец (скажу шэптам, за гэта можна было браць грошы і даваць нейкія яшчэ больш каштоўныя прызы, так так... і ўсе былі б задаволены).
Яшчэ адна гульня для дзяцей, хаця відаць для дарослых куды больш цікава было б гуляць у яе. :-). Трэба было пад каманды вядучага з чыгунком на галаве абыйсці маленькія чыгуночкі. :-) Абыйшоўшыя дзеці атрымлівалі здаецца салодкія прызы. Дык вось малыя дзеці так і хадзілі ўнізе жбаночкаў, а калі б хадзілі дарослыя... ой не абыйсці ім было звона ў галаве.
І ўсё ж такі было халаднавата, але арганізатары ў гэтым усё ж такі не павінны.
У карчме народу было вельмі багата. Але так як мы ехалі сюды не дзеля гэтага, то муж проста пашукаў медавуху на вынас (што вядома не знайшоў), а я паглядезла навокал. Шмат было і тых, хто ехаў сюды са сваёй ежай і ладзіў свой пікнік у музеі.
Народ танчыў пад Нагуаль. Які на сваіх летніх плакатах выглядае вось так, а моладзь прытанцоўвала вельмі актыўна ў на сходзе зімы з імі.
І калі на Нагуаль каля сцэны было непратаўкнуцца, то вось выступ народнікаў прарэдзіў шэрагі ахвотных патанчыць.
Самае галоўнае дзея, дзеля якой мы сюды і прыехалі было 10-хвіліннае агнявое шоў.
Дзіцёнышы засталіся задаволеныя выходным днём на ўсе 100 адсоткаў.
А таксама да галоўнай дзеі адносілася і спальванне пудзіла зімы. І адбылося гэта ў запланаваныя 15 гадзін.
Нам мерапрыемства спадабалася. Хаця выходзячы з музея чулі размову маладых людзей, якія не здолелі знайсці пляцоўку дзе будзе шоў і не патрапілі на яго. Яны ішлі і абураліся, што можна паставіць было ўказальнікі, дзе што плануецца рабіць. Так, гэта факт. Указальнікаў вядома на ўсе мерапрыемствы не запасешся, але паперку якую б давалі пры ўваходзе ў музей з кропкамі дзе, што плануецца не хапала (яшчэ раз скажу шэптам, мы нават бы такую паперку і набывалі, бо вельмі слушная рэч на вялікіх мерапрыемствах, якія раскіданыя па музею на такой тэрыторыі). Блукаючы па Цэнтральнай частцы музея мы выпадкова ў закуточку падворка знайлі групу па вырабу маленечкіх лялек, якія атаясамлівалі зіму (пасля жменяй яны былі кінуты ў цэнтральнае вогнішча). А вось калі б людзі ведалі, што тут лялек будуць рабіць, можа і зацікаўленых было б болей ў гэтым.
А зараз пра яшчэ і пазітыў, бо ўжо даўно не была ў музеі.
Па-першае, што вельмі радуе, пастаянна абнаўляецца цэнтральная ўніяцкая царква.
На гэты раз тут з'явіліся лавы шыкоўныя.
А супрацоўнік музея распавёў нам, што абразы на сценах сапраўдныя і былі яны якраз з гэтай царквы.
З'явілася ў музеі і наватворная капліца (бачна амаль з увахода ў музей).
У якой пастаянна мінакі спрабавалі прымусіць гучаць аўтэнтычны звон. Які вядома супрацоўнікі музея не дазвалялі кранаць. :-) атрымлівалася нейкая гульня, раз на 10 хвілін, усё ж такі нехта да пазвоніць у звон.
(алтарная частка капліцы).
А яшчэ, нам распавялі, што ў гэтым годзе плануюць адкрыццё новай сядзібы ў Паазер'і музея. Так што будзем чакаць.
Дарэчы крыху дзіўным выглядаюць гэтыя слупы ў музеі. З'яўляецца адчуванне, што ходзіш па нейкай памежнай тэрыторыі.
P.S. Ехалі і я думала, што так як музей ведаем, то часу паўтары гадізны пахадзіць навокал перад вогнішчам будзе дастаткова. Не. Памылілася. Паедзем у летку на адкрыццё сядзібы, і зноўку аблазім усё вельмі грунтоўна. Прытым эксурсавод у нас у сям'і на гэты музей ёсць. :-) Вераніка едзіла з класам, а памяць у дзяцей вельмі добрая, і музеі ёй падабаецца бо можна слухаць цікавыя расповяды. Таму хадзіла і распавядала нам што дзе стаіць і што азначае. Сказала, што не распавяла нам і паловы, таму трэба яшчэ ехаць. :-)
Дарэчы, нам наш прыватны эксурсавод распавёў, што ўсе парты гэта наватор. І аўтэнтычнай з'яўляецца толькі чорная парта ў класе. :-)