Выстава "Кватэрнікі 80-х". Музей РСДРП. (Мінск)

Mar 26, 2013 07:39

У нядзелю схадзілі на выставу "Кватэрнік 80-х" у музеі РСДРП.. і былі расчарованы.



Шчыра сказаць чакалі большага. Сярод прадстаўленага
Кватэра 80-х (цікава)


Кружэлкі


Фота і самы модны на той час джынасавы сарафан.


Былі яшчэ дзве гітары, і яшчэ больш кружэлак пад шклом...


(а вось такой прыёмнік быў у маёй бабулі... файная рэч, пакуль яго не замянілі на больш новы Маяк :-))

І ўсё. Чакалася антуражнасці... не атрымалася. Хаця людзей было вельмі і вельмі шмат. Відаць усе гэтага чакалі. Ну чаму не паставіць ціхім ціхім гукам музыку тых часоў, чаму не даць магчымасць зладзіць нейкі стэнд для фатаграфавання, ці стэнд успамінаў... Эх... усё з савецкім падыходам стэнды, стэнды, стэнды.

Плюсам музея можна быць яшчэ тое, што набываючы агульны квіток (а ён вельмі і вельмі танны: дарослы - 10 тыс., дзіцячы - 5 тыс.) вы патрапляеце не толькі на выставу "Кватэрнікаў", але яшчэ і ў Музей РСДРП.


Хаця муж пасля наведвання ўбіваўся, што загубілі такі музей, што была яшчэ ў свой час у музеі прадстаўлена і падпольная тыпаграфія (зараз няма) і што больш антуражнасці было ХІХ ст.


Зараз музей, калі нехта не быў, дзеліцца на дзве часткі. Першая - гэта ХІХ-ХХ ст. у Мінску (і стэнды стэнды стэнды, на якіх па апошняй модзе на плёнку выведзены выгляды старога Мінска, партрэты гараджан), відаць для разумення таго часу наведвальнікамі музея. І другая частка музея - гэта непасрэдна ўсё што прысвечана РСДПР. І зноўку ўсё на надрукаваных стэндавых плёнках.




Дакрануцца поўнасцю да гісторыі не атрымалася, але дзецям спадабаліся выгляды пакояў. "Так і хочацца адпачыць у такім" - вынеслі сваё вердыкт.

Музей, Часовыя выставы, Мінск

Previous post Next post
Up