У музее ВАВ адчынена выстава ўжо з верасня і гэтыя выходныя апошнія. Таму калі нехта хоча панастальгіраваць схадзіць на яе.
Па шчырасці чакала большага ад выставы, але і тым што пабачылі малыя былі зацікаўлены.
На выставе размешчаны падручнікі розных часоў,..
... граматы, фатаздымкі, атэстаты.
Заплечнік, дарэчы ў мяне быў падобны.
Карацей усё-ўсё, што было характэрна для вучня ХХ стагоддзя.
Гэта пенал.
А вось такое мы не пісалі ў школе дакладна. Гэта загадкі, відаць яны былі больш характэрны для 50-х гадоў.
Мы вялі спеўнікі, якія ўсемагчымым чынам размалёўвалі.
Алоўкі, таксама перыяда 50-60 гадоў.
Вераніка была ўражана, якія не прыгожыя спартовыя купальнікі насілі ў савецкія часы.
А калі я сказала, што гэта канькі то дзеці не паверылі спачатку... а я та на такіх каталася.
Школьная дошка таксама зацікавіла дзяцей, бо на іх погляда яна вельмі малая.
Дзесьці ў мамы яшчэ ляжыць фільмаскоп, і нават стужкі засталіся, аднойчы паказвала сваім дзецям. Дык яны пасля выставы ўзгадалі пра яго і пачалі зноўку прасіць, каб можна было паглядзець "фота на сцяне", як яны кажуць. А для нас тады гэта былі амаль мульцікі.
Але чамусьці асобая настальгія мяне прабіла калі пабачыла гэтыя кнігі... І не ведаю чаму, але яны ўсе ў мяне былі. Можа па адной займалася дома, на іншай у школе, а па трэццяй займаўся мой малодшы брат. Але самая кніжка якая была для мяне настальгічнай - "Зорачка", яна была ў нас дома.
А маіх дзяцей самае ўражанне пасля выставы паклалі пер'явыя асадкі.
Відаць таму, што ўсім даюць магчымасць пакарыстацца ёй напраканцы выставы. Усе жадаючыя могуць сесць за парту дзе адкідваецца дошчачка (гэтым былі таксама ўражаны, зараз та іншыя парты ў школах) і паспрабаваць напісаць самым сапраўдным пяром. Ян вырашыў, што да хаты трэба набыць менавіта яго і зараз увесь час пытаецца калі паедзем набываць асадку такую.
P.S. Я не разумею, чаму нашыя музейшчыні не ўмеюць рабіць цікавыя выставы. Выстава відавочна, што ў большасці разлічана на дзяцей. Чаму з выстаўленых экспанатаў толькі пяром можна пакарыстацца? Чаму дзецям не даць пазваніць у школьны званок? Вось ён жа дакладна не зламаецца. На выставе былі паказаны і тагачасная лічыльная тэхніка, самая першая, чаму яе не даць паглядзець дзецям? З выставы можна было зрабіць усё на шмат цікавей і ўражанняў засталося б болей. А так... ад уражанняў толькі пер'явыя асадкі і парта, і тое таму што далі дакрануцца, пасядзець і папісаць.
Выстава працуе да 1 лістапада, квіток каштуе 6 тыс. для дарослых і 3 тыс. для дзяцей.