Гэта жыццё...

Oct 21, 2011 14:13

Часам глядзіш на старыя фатаздымкі і думаеш, як людзі могуць змяніцца з часам.



Знаёмцеся. Гэта Каэтэна, герцагіня Альба. Нарадзілася яна 28 траўня 1926 года ў Мадрыдзе. Сябрамі па дзяцінству былі - граф Талстой, прынц Віндишграэц, Лізі, якая пасля стала Лізаветай ІІ. Хросным бацькам у яе быў кароль Альфонс ХІІІ.


У 1947 годзе яна выходзіць замуж за Луіса Марцінэса дэ Ірухо-і-Артаскоса, сына князёў дэ Сотамаёр. У 1954 годзе памірае яе бацька і Каэтэна як адзіная спадкаемца становіцца на чале ўсяго дома Альба.


Падчас сямейнага жыцця з Луісам Каэтэна была сапраўды шчасліва. Нарадзіла 6 дзяцей - 5 сыноў і 1 дачка.


Герцагіня ўжо з маладосці адрознівалася норавам і ведала з якой сям'і паходзіць. Яна магла запраста праігнараваць самога Франка.


Герцагіня Альба з дзяцінства добра валодае французскай, нямецкай і ангельскай мовамі.


Але шчаслівую сямейную ідылію парушыла хвароба мужа і хуткая смерць ад лейкеміі ў 1972.


Герцагіня вяла актыўнае свецкае жыццё. Займалася жывапіссю, а колькасць палацаў і зямель якія належаць яе сям'е не пералічыць.


У 1978 годзе яна выходзіць другі раз замуж за Хэсуса Агіррэ, дзяржаўнага дырэктара дэпартамента музыкі Міністэрства культуры Гішпаніі, які быў маладзей за яе на 8 год.


Іх шлюб актыўна абмяркоўваўся ў грамадстве, якое абвінавачвала жаніха ў пагоне за грашыма і тытулам. Але Каэтэна была шчаліва з ім да яго смерці ў 2001 годзе.


Прапрабабуля герцагіні была каханкай мастака Гойя. І гэта яе вобразы былі пакладзены на вядомыя карціны.


Апранутая маха



Голая маха



Герцагіня Альба ў сялянскім строі.

А гэта Каэтэна каля вядомага твора. Менавіта дома Альба выкупіў усе гэтыя карціны і з'яўляецца іх уладаром.


Амаль усе палацы роду знаходзяцца ў адчыненым стане і на яго тэрыторыю пускаюць турыстаў.


У 2008 годзе герцагіня вырашыла ажаніцца ў трэцці раз, на анціквары Альфонса Дыезам, які маладзей яе на 24 гады.


Але дзеці Альбы выступілі супраць і звярнуліся да караля Гішпаніі які наклаў вета на яе шлюб. Пасля некалькіх год роздумаў герцагіня вырашыла пры жыцці падзяліць сваю маёмасць паміж дзецьмі, а новы яе абраннік падпісаў дакументы, што не збіраецца прэтэндаваць на тытулы герцагіні.


У кастрычніку 2011 года 85- гадова Каэтэна і 61-гадовы Альфонса абраліся шлюбам.


Каэтэна ўсё жыццё была экстравагантнай жанчынай і гішпанскай модніцай. Ёй было ўсёроўна што піша пра яе прэса. Так некалькі год назад яна шакавала Гішпанію фоткамі на пляжы са сваім бойфрэндам.


А у верасні 2011 новы скандал. На гэты раз з мінулага. У прэсы з'явіліся фота 55-гадовай Альбы.


Каэтэна жартуе наконт свайго сучаснага стану. "Я спадзяюся, што на гэты раз я не стану ўдавой".

Гляжу я на гэтыя фота і не веру, што можа стаць з чалавекам за жыццё...




Хаця герцагіня Альба карыстаецца вялікай папулярнасцю ў сябе на радзібе. Яна адзіная каму пры жыцці пастаўлены пометнік ў Гішпаніі.


А яе род на столькі ідзе каранямі ў даўніну, што ёй дазволена сядзець у прысутнасці караля, не цалаваць руку Лізавеце ІІ і нават калі яна захоча заяджаць на кані ў кафедральны сабор.

Навіны, Імёны ў гісторыі

Previous post Next post
Up