Наваградак горад які перапоўнены духам Адама Міцкевіча і цяжка ўявіць сябе гэты горад без музея. А лёс яго вельмі складаны.
Музей намагаліся стварыць з пачатку 30-х гадоў ХХ ст. У 1931 быў створаны камітэт і толькі ў 1938 быў адчынены музей.
Але ў яго сумны лёс. У 1941 годзе у будынак музея патрапіла бомба і большасць экспанатаў загінула. Астатняя частка была вывезена ў Польшчу.
Савецкая ўлада вырашыла аднавіць Дом-музей у даваенным выглядзе да 100-годдзя паэта. І ў 1955 годзе музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў.
Музейныя экпазіцыі былі адчынены ў 1971 годзе і дзейнічалі да 1989. (на што ў мяне ўзнікае пытанне, а што з 1955 і да 1971 у доме нічога не было?)
У 1989-1990 гадах музей быў адноўлены ў выглядзе ХІХ ст., а на тэрыторыі пабудаваны свіран, калодзеж і пракладзены падземны ход.
У адноўленым доме была адчынена і новая экспазіцыя, якую беларускі музей рыхтаваў сумесна з Літаратурным музеем з Варшавы.
Польскі бок прадаставіў музею для выставы 152 экспанатаў.
А ў 2001 годзе музей з Варшавы вырашыў, што беларусы досыць наглядзеліся на музей і запатрабаваў экспанаты назад.
Новая экпазіцыя была адчынена ў тым жа 2001 годзе.
І існуе да сённяшняга моманту.
Я якраз такі ў музеі была ў 1998 і ў 2011 гадах, такім чынам бачыла дзве экспазіцыі. Але памяць дзяўчынкі нічога непакінула ў сябе. :-)
Проста тады не было лічбавых камер, каб так шмат здымаць. :-)
Музей даволі папулярны сярод турыстаў. А для школьнікаў увогуле абавязковы.
А гэта проста замалёўка Наваградка.