Якое якое яно ўнутры, якое добрае, доўгачаканае. Такое знутроў наружу, босымі пяткамі адстукваць рытм любімых песенак. Моўчкі мурлычу, вельмі недарэчна ўсміхаюся) Адчуванне закаханасці, але хіба што адчуванне ) Не пачуццё :)
Бываюць дні, калі Саша гуляе ў псіхолага. Здравствуйте, сегодня. Нават думкі нядрэнна складваюцца ў сказы, спадзяюся, ва ўсіх усё будзе добра, а то неяк надзвычай адначасова.
Я ніколі не была на Мінскім моры.І вось раптам. Слухайце, яно ж сапраўды мора! Яно ж у колер неба і прасвечваецца скрозь сосны! І там чайкі, і людзі на парусніках, і наогул
( Read more... )
Нарэшце. Нарэшце прачнуцца не дома. Нарэшце так, як раней. Плянавалася разабрацца з эканомікай, пачытаць тэксты па ГРЖ, маральна падрыхтавацца да фізкультуры. А выйшла не так.