Беласуботняе

Mar 19, 2011 17:18

Нарэшце. Нарэшце прачнуцца не дома. Нарэшце так, як раней.
Плянавалася разабрацца з эканомікай, пачытаць тэксты па ГРЖ, маральна падрыхтавацца да фізкультуры. А выйшла не так.

Нечакана заснулася, і так цёпла, так салодка, так з ёй, што пачулася сапраўднае bonheur. Расплюшчваеш вочы. Белае з вакна. Laimė.
Каляровы сняданак. Як раней. Як тады, як заўжды_было, як нібы і не было нічога, што акрамя.

А потым раптам зноў заснуць. Яшчэ цяплей, на плячы, ррранкам, мякка, да чорта фізкультуру, проста з ёй. Блін, якое ж я бессаромнае аўчо. Што вось так вось амаль 2 месяцы сябе паводзіла.
Як жа, як жа я эх. Люблюлюбіць )

Хлопец сёння нёс ахапак гелевых шарыкаў. Каляровых-каляровых і шмат-шмат, нерэальную колькасць проста. Стракаты бязважны гарох на белым фоне, файна )

Дзень мусіў быць у стылі нэйшнл лайбрарі, але сёння ўсё, што плянавалася, не здараецца. Так што заўтра лайбрарі ол дэй лонг, а наступны тыдзень - французскае кіно, а сёння home sweet home, а ўвечары а 7 нешта верагодна выставачна-прыгожае ў Цэнтральным к-тры.

І ўсё-ткі якая раніца.. ) Няхай усё заўжды будзе не так, як мяркуецца :)

Мрр :-)

люблю, гукі, дзіма, жыццё

Previous post Next post
Up