Паўзу я такое пасля трэні: нейкае сырое, мокрае, сумнае чагосьці, нешты ныю ў трубку Грыбу, а паслязаўтра экзамен, а пасля суботы баліць нейкая тазобедренная частка мяне, а голас сеў - ну красацень, вопшчэм. Цуд, а не настрой. І тут вяртаюся дадому.. ( А ў пад'ездзе нейкае незразумелае хуліганьё натварыла бед! :-) )
Нарэшце. Нарэшце прачнуцца не дома. Нарэшце так, як раней. Плянавалася разабрацца з эканомікай, пачытаць тэксты па ГРЖ, маральна падрыхтавацца да фізкультуры. А выйшла не так.
І наогул. Я ўжо казала, што не люблю людзей? Дык вось кажу: я не люблю людзей. Напэўна, усё-такі не ўсіх. Бо ёсць жа харошыя. Але тых абыякавых пачварын (авеечка, выбірай словы!) і наглых бяздушных дзядзек дык дакладна. І назаўжды. ( =/ )