Мы і мора

May 26, 2011 08:47

Я ніколі не была на Мінскім моры.
І вось раптам. Слухайце, яно ж сапраўды мора! Яно ж у колер неба і прасвечваецца скрозь сосны! І там чайкі, і людзі на парусніках, і наогул )

Нас было мала, мы чакалі навальніцу, а выйшла ўсё так файна, што апроч "аааа", напэўна, нічога і не скажаш ) Бесталачымалыя пазабывалі покрывы (нават не ведаю праз каго), спачатку чымсьці пачыналі займацца, а потым змораныя адурэлыя паветрам паляглі на Яшыны ногі траву, трындзелі, ржаліяклошадзі, спявалі кучы-кучы песень і ааа. Увечары адчувалася сапраўдная эмацыянальная стомленасць. Такая, калі ну няма ўжо моцы смяяцца. Калі ножкі ідуць асобна, галава-вата і нейкая неадэкватная ўсмешка на твары. Калі ... ну хорошо. Проста. Бо ну любіш, і ўсё тут )
Гэтыя дурацкія жарты, гэтыя тупыя песні (хто-небудзь адзін пачынае: "я-не-кідал-нікого-нікогда!" - і адразу ж усе хорам далей працягваюць :) А "Цыкі -цык" дык наогул гімн ужо ))Ааа, гэта такооое адчуванне!.. )
Можна не напружвацца. Можна казаць, што хочаш, думаць, што хочаш, рабіць, што хочаш!
Ты - як ёсць, і яны - як ёсць.
І вы мы разам.

Не ведаю няважна, як будзе далей, але так добра, што гэта ёсць зараз :)





j_lyskavec


чароўная mgnovenie_vecny
















Ну і яшчэ нешта.

мы, лыскаўчо, люблю, фота, яша, я-ніколі-не

Previous post Next post
Up