Крывавы дзень календара! Каб я піў гарэлку, то сёння добра было б набрыняць "крывавым мэры", кактэйль гарэлка з таматным сокам. Але ж я люблю віскі, чысты солад, з усходу. Nikka Miyagikyo Single Malt -- шчыльна напампаваны разынкамі, свежымі грэцкімі гарэхамі, салодкім хрумсткім макам і гаркавымі дзічкамі.
Suntory Hibiki 12 YO (70cl, 43.0%)Хібікі дванаццацігадовы. Бленд, зроблены з соладавых віскі з Yamazaki і Hakushu, плюс збожжавы віскі з бровару Chita. Хібікі часткова вытрымліваецца ў бондах з пад слівавага лікёру
( Read more... )
Хэлоўін -- гарбузовае свята, паходзіць ад кельтаў, з Ірландыі ды Шатландыі, з Радзімы віскі. Можна не адзначаць, але можна і выпіць нечага моцнага, напярэдадні Дня ўсіх святых, каб у снах сустрэцца са сваімі нябожчыкамі...