Таемнае

Oct 22, 2013 14:27

Хлеб і віно разам адпавядаюць хрысціянскім сімвалам цела і крыві...
Быццам калі мы падымаем чарку з віном і хлебам у Саборы, то Хрыстос прыходзіць да нас і зноў надыходзіць ноч Апошняй Вячэры. Ён злучае нас. Сакрамэнт трапезы - гэта сакрамэнт адзінства з Богам і людзей паміж сабою.
Тут хочацца зрабіць рэмарку.
Якім чынам хлеб ператварыўся ў аплатку, а віно ў мацаваны чырвоны кагор? Праснак і "чарлік".
Заўважу што добра замяніць мацаваны кагор на скоч, пажадана моцны, браць адразу з бонды, як Акентошэн Валінч:





Auchentoshan Valinch -- выдатна падыдзе да таемнай вячэры. Сакраментальны напой для сустрэчы з богам.
І аплаткі, лепшыя што я каштаваў, гэта чэшскія -- карлаварскія лазенскія аплаткі (lázeňská oplatka).
Вось такая была б мая апошняя вячэра.

нататка, непрыкметнае, auchentoshan, дом, нацюрморт, whisky, гарэлка, дзённік

Previous post Next post
Up