Факультэтам журналістыкі час выкладаць студэнтам букмекерскую справу ды асновы таталізатара.
Хаця б павярхоўна, як усё, што выкладаюць журналістам. Варта даваць крышку вышэйшай матэматыкі, інтэгральныя функцыі, дыферэнцыялы, крышку лагістыкі... Каб не прайграваліся ўшчэнт.
Час асвойваць новую спецыяльнасць журналіст-букмекер. Журналіст фартовы!
Пішам на актуальныя тэмы, праводзім апытанкі-галасавалкі і прымаем ставачкі. І робім ставачкі ў канкурэнтаў. Адсочваем, перажываем і хвалюемся за сваю ставачку -- дзесяць еўра.
Ставілі на Муракамі, і супраць, перакрываліся, галасілі, ківалі на Алексіевіч. На Бяляцкага ўжо не фарціць? Разанаў? Забыць аўтсайдэраў!
Радзіму журналісты-букмекеры прайгралі яшчэ ў маладосці. Ужо адбалела, адмерла ўсё даўно. З перакананняў застаецца адно вера ў амерыканскі даляр, астатняе -- цынізм і сентыменты. З пэўных захапленняў піва, більярд і Барселона, не горад, а фэ-ка Барселона.
Так, робім ставачкі ў букмекераў!
Бачу як сядзіць гэткі журналіст-букмекер у якім-небудзь замежным партале Шмалідарнасць, агент таемнай дэфензівы, і па дзесяць-дваццаць эўра на таталізатарах прасаджвае. Каб было за што перажываць. За сваю ставачку шчыра хвалюецца, за сваю дзесятачку... Прасаджвае грошы і ўдае быццам за нешта вялікае баліць.
ёпэрны тэатр