Balvenie 12

Jun 26, 2016 21:34

Balvenie 12, 43%.
Выдатны спелы скоч, чысты солад у херасным аздабленні.
Адпавядае 10 галоўным правілам добрага скоча:
Камунікабельны. Балвені 12 можна піць і ў невялікай кампаніі, але і сам насам -- есць пра што падумаць. Пад такі скоч добра і пагаварыць і памаўчаць.
Прыемны. Не фаст фуд. Пакідае станоўчы ўспамін.
Дастаткова спелы, каб загучалі лепшыя спевы ансамбля.
Якасны, без кампрамісаў.
Штодзенны і святочны...
43% -- выдатны градус.
Дастаткова малады, каб быць гуллівым і вясёлым...
Стылёвы, густоўны, файны.
Выдатна аздоблены.
Дадае, а не адымае... Выкшталцоны.
Двойчы атрымліваў яго ў якасці падарунка на дзень нараджэння. Летні, лёгкі, свежы.


скоч, whiskey, арт, бутэлька, віскі, whisky, гарэлка, 12, balvenie

Previous post Next post
Up