Беларусы з эміграцыі не вярталіся, не вяртаюцца і не вернуцца.
За рэдкім выключэннем, і ня ў лік бажавольных.
Эміграцыя для беларуса -- пажыццёвае пакаранне. З'ехаў беларус, лічы на заўсёды.
Часам чалавек яшчэ сам ня ведае, што з'ехаў, што на заўжды. Расказвае байкі, быццам курыца ня пціца, Варшава, Кіеў ці Вільня не заграніца, і гэта не эміграцыя. Ён нават пнецца вярнуцца, ён шчыра верыць, што вернецца, але сэрцам ён ужо там, беларускі эмігрант, ён двудушны, слабы, сквапны... дробны.
Ён ужо ўладкаваўся ў ФСБ, ЦРУ, масад, дэфензіву...
Ён ужо паспеў прадаць Радзіму так танна, што нават смешна пра гэта гаварыць.
Звычайна, эмігрант -- дробная свалата, як казаў мой бацька.
Нават калі на Радзіме ён быў генералам, а там, у эміграцыі ўтульна ўладкаваўся ліфцёрам.
Ці мае там, у замежжы, паспяховую медыцынскую клініку, ён хутка выракаецца мовы, забывае матчына слова...
Думаю, эмігрант беларусу не брат, не сябра, не таварыш. За эмігранта, як за нябожчыка...
Добра падыдзе памянуць нябожчыкаў шведскі соладавы віскі.
Mackmyra Спецыяльны 07 / Hope (надзея)
70cl / 45.8%
Сёмая рэдакцыя, спецыяльны выпуск Mackmyra, вытрыманы ў бочцы ў якой раней трымалі віно з ягады марошка. Думаю віно з марошкі шведы выліваюць услед за іспанскім херасам у канаву. Але гэта не істотна.
Віскі шведы робяць выдатны. Нас смак салодкі солад, ваніль, трохі карыцы, духмяныя спецыі, шмат сухафруктаў, пераважна ігруша, дзюшэс, багата дэсертных гатункаў грушы з пяшчотнай сакавітай мякаццю. На развітанне крышку разынак у шакаладзе.
Ну, бывайце здаровы!