Хавер

Mar 15, 2013 20:57

Мне адной здаецца, што вялізная частка уладальнікаў аўто, якія сёння ездзілі па горадзе - гэта жлабы і, даруйце, мудакі ( Read more... )

піздзец, рб, мудакі, зіма

Leave a comment

Comments 27

mjatny_vodar March 15 2013, 18:24:23 UTC
просто ты умеешь думать, а они - нет.

Reply

znikla March 15 2013, 18:30:37 UTC
Ды ладна. Спадзяюся, хаця б частцы з іх было сорамна.

Reply

euga March 15 2013, 19:14:58 UTC
Ды ладна вам, у твітэры людзі пішуць пра адваротнае. Дзякуюць за дапамогу і г.д.

Reply

znikla March 15 2013, 19:55:35 UTC
Добра, калі недзе дапамаглі, але збольшага сітуацыя, відаць, была такая, як я напісала. Прачытала шмат каментароў на розных сайтах - таксама пішуць, што аўтамабілісты катэгарычна не звярталі ўвагі на працягнутыя рукі людзей. Толькі пара водгукаў з удзячнасцю: напрыклад, як падвезці цяжарную дзяўчыну праз доўгі час толькі спынілася адна машына, і ёй таксама дзяўчына кіравала.

Reply


veragodna March 15 2013, 20:11:15 UTC
Я ўпэўнена, што Вас расчарую. Тым больш у мяне тут імідж Маці-Тэрэзы. Насамрэч ёсць крыху ў гэтым праўды :). Не магу застацца абыякавай да многіх рэчаў. А муж часта ўвязваецца з-за высакародных памкненняў у непрыемныя гісторыі (нават у міліцыю трапляў).

Але мы ніколі не падбіраем мінакоў, ёсць цэлы шэраг прычын, гадамі вывераных.

Хаця, можа, я так разважаю, што ў нас вясна і ніякага шторму няма.

Reply

znikla March 15 2013, 20:31:12 UTC
Дык адна справа - не падбіраць мінакоў. Гэта цалкам зразумела, гэта дзеля бяспекі. Але зусім іншая справа - шторм, калі людзі прадзіраюцца па сумётах, перагнуўшыся напалам пад ветрам, жанчыны цягнуць дзяцей на руках, бабулькі ідуць з узнятай рукой... Чым яны могуць быць небяспечныя для кіроўцы? Ды нічым, наадварот, гэта ім яны ў сур'ёзнай небяспецы, ім неабходная дапамога. Але амаль ніхто ім не дапамагае, і я не думаю, што кіроўцы не спыняюцца, бо баяцца гэтую няшчасную жанчыну. Тут нешта іншае. І найперш - абыякавасць.
Не думаю, што вы адмовілі б людзям у дапамозе, калі б апынуліся на мінскіх вуліцах і бачылі, што тут адбываецца. Бо тут надзвычайная сітуацыя, да якой нельга прыкладаць звычайныя правілы.

Reply

veragodna March 16 2013, 07:12:48 UTC
Бо тут надзвычайная сітуацыя, да якой нельга прыкладаць звычайныя правілы.
------------------

Ой, Іра, я толькі сёння, пачытаўшы навіны, ацаніла маштабы катастрофы. Мяне ж учора ў краіне дзень не было, я бадзялася па вясноваму Кіеву, дзе няма ўжо снегу, з абеда было сонца і плюс 13. Мама сказала, што ў нас троху ніжэй тэмпература, але таксама цёпла было. І першае, што я адкрыла па прыездзе - жж.

Reply

znikla March 16 2013, 07:30:26 UTC
Ну вось, цяпер, думаю, вы разумееце, чаму я настолькі абураная )

Reply


markiz_de_kiss March 15 2013, 20:59:41 UTC
Вы трызніце. Аўтобусаў таму й не было, што ўсё стаяла колам - і легкавікі, і грамадскі транспарт. Пусціць людзей у аўто можна было хіба што з мэтай пагрэцца.

Reply

znikla March 15 2013, 21:08:01 UTC
Слухайце, а можна мне верыць маім вачам? Я чакала аўтобуса на скрыжаванні Якубоўскага-Прытыцкага. Там ніякіх затораў не было, усе ехалі свабодна, як аўтобусы, так і легкавікі. Не ехалі толькі аўтобусы на Малінаўку і Сухарава, бо, наколькі я пачула, яны не могуць забрацца на горку, і іх кудысьці заварочваюць, а там горкі ў два бакі перад гэтым скрыжаваннем. Але людзі на прыпынку не ведалі, што аўтобусаў яны дачакацца ў прынцыпе не могуць, таму і стаялі, каму не блізка было ісці. А машыны спакойна праязджалі міма, Абсалютна свабодна, без якіх-кольвек ускладненняў, бо дарога была не занадта заснежаная яшчэ. Так што я не трызню. У адных месцах было так, як бачылі вы, у іншых - інакш.
Ды і пагрэцца пусціць таксама можна было б. Але, думаю, там, дзе былі заторы, людзі на прыпынках і не стаялі асабліва, бо ведалі, што не з'едуць.

Reply

markiz_de_kiss March 15 2013, 21:17:53 UTC
На Партызанскім правёў 2 незабыўных гадзіны, за якія паспеў купіць і пакушаць хот-дог з гарбатай :) Людзі таўкліся на прыпынках і ў пераходзе метро каля аўтобуснага прыпынку, хаця было відавочна, што аўтобусы там з'явяцца няхутка. А калі й з'явяцца, дык далёка на іх не даедзеш. Ніхто з грамадзянаў на прыпынку не галасаваў, усе, напэўна, чакалі, што прылеціт вдруг валшэбнік у галубым верталёце і бясплатна даставіт дамой :) Так што глупа выглядалі менавіта яны, а не кіроўцы.

Reply

znikla March 15 2013, 21:50:53 UTC
У гэтай сітуацыі я з вамі цалкам згодная. Але, паўтаруся, сітуацыі ў горадзе былі розныя. Я сама стаяла і чакала, бо ніякіх затораў не было, аўтобусы іншых маршрутаў ездзілі досыць актыўна, і ўсё, як і я, былі ўпэўненыя, што і наш аўтобус хутка пад'едзе, проста затрымліваецца. Былі ўпэўненыя 10, 20 хвілін. А праз трыццаць пачалі галасаваць. Добра, што хоць маршруткі час ад часу пад'язджалі, вось каму дзякуй трэба сказаць.

Reply


viershnick March 15 2013, 21:29:29 UTC
усё так і ня так. так - бо сапраўды ў гэтага "народа" ніякай спагады-павагі да бліжняга няма. гэта выхоўваецца й культывуецца з садка. больш закрытага закансерваванага ў сабе і на ўласных эга грамадства, чым нашае насамрэч няма (прынамсі, у "хрысьціянскіх" краінах). у мяне на гэты конт ёсьць адна тэорыйка, якую выкладаць ня буду, бо многабукав і афтоп. скажам, такая рэч, як аўтаспын у нас мажлівая толькі ў адным выпадку - калі ты 90-60-90 (ну і бландынка, відаць ( ... )

Reply

znikla March 15 2013, 21:45:48 UTC
Наконт аўтаспыну - так, у нас з ім горш, чым у Расіі, напрыклад, але ў мяне шмат знаёмых ездзяць па Беларусі, і неяк нармальна ў іх атрымліваецца, не скардзіліся. Ды і сама ездзіла (не адна ( ... )

Reply


moussorine March 16 2013, 04:01:20 UTC
Прыблізна дзесяць гадоў таму ў Новасібірску зусім няцяжка было спаймаць "папутку". А цяпер - вельмі рэдка хто спыніцца, колькі не галасуй. І яшчэ, у "ліхія" 90-я ніхто не баяўся ўзяць "на борт" мужчыну, ці нават невялікую кампанію, а вось цяпер...

Reply

znikla March 16 2013, 06:16:57 UTC
Ох, даўно я была ў Расіі... У 2005 годзе аўтаспынам ад Геленджыка да Бабруйска ехалі. І даехалі някепска. Няўжо цяпер гэта было б нашмат цяжэй? Відаць, людзі проста пачалі жыць адносна добра і цяпер усё болей думаюць пра рэчы, якія маюць, і больш клапоцяцца пра тое, каб мець яшчэ больш, чым пра людзей.
Адсюль жа і нізкая нараджальнасць...
Грамадства спажывання.
Так, я кажу агульнавядомыя рэчы, проста ў такіх надзвычайных сітуацыях гэтыя звычайныя рэчы паварочваюцца раптоўна самым жахлівым бокам, і тады ўжо разумееш, што яны сапраўды такое.

Reply


Leave a comment

Up