Хавер

Mar 15, 2013 20:57

Мне адной здаецца, што вялізная частка уладальнікаў аўто, якія сёння ездзілі па горадзе - гэта жлабы і, даруйце, мудакі ( Read more... )

піздзец, рб, мудакі, зіма

Leave a comment

Comments 27

kasja_sad March 21 2013, 22:53:03 UTC
Мая маці ехала тады з пустой машынай і кажа, што было перад ёй і за ёй шмат пустых машын з кіроўцам толькі, але ўсе ехалі міма людзей - збольшага. Гэта было, калі завіруха ўжо пачалася, але не дасягнула найбольшых маштабаў. І, шчыра кажучы, знаходзячыся ў ёй, маці нават не цяміла, што тыя людзі будуць стаяць доўга на дарогах. Кажа, яны выходзілі з прыпынку бліжэй да дарогі, але не галасавалі, таму ў яе нават думкі ня ўзьнікла каго падбіраць. І толькі прыехаўшы дадому, толькі на наступны дзень ужо, пачытаўшы ў навінах, у каментарах, што адбывалася, маці асэнсавала маштабы трагедыі. Заганяецца дагэтуль, яе катуе сорам, што не спынілася каго падабраць ( ... )

Reply

znikla March 22 2013, 09:49:11 UTC
Я разумею, што ў форсмажорных сітуацыях досыць складана хутка скеміць, як дзейнічаць правільна. І таму зразумела, што самі не спыняліся - не паспелі, можа, прыняць рашэнне. Але ж калі людзі галасавалі - гэта іншае! Я думаю, у Мінску не прынята галасаваць на прыпынках транспарту, значыць, калі людзі гэта пачалі рабіць, сітуацыя стала ўжо крытычнай, ім неабходная дапамога.

Reply

kasja_sad March 22 2013, 11:31:12 UTC
Дык у тым і справа, што не галасавалі, проста падыходзілі бліжэй да дарогі, нават рукі ня ўзьнімалі :(

Reply

znikla March 22 2013, 13:33:41 UTC
Ну я ж апісала тую сітуацыю, якую бачыла на свае вочы. Людзі стаяць з узнятымі рукамі - машыны едуць міма.
Але, паўтараюся, недзе сітуацыі былі падобныя, недзе адрозныя, я не абагульняю.

Reply


Leave a comment

Up