усё так і ня так. так - бо сапраўды ў гэтага "народа" ніякай спагады-павагі да бліжняга няма. гэта выхоўваецца й культывуецца з садка. больш закрытага закансерваванага ў сабе і на ўласных эга грамадства, чым нашае насамрэч няма (прынамсі, у "хрысьціянскіх" краінах). у мяне на гэты конт ёсьць адна тэорыйка, якую выкладаць ня буду, бо многабукав і афтоп. скажам, такая рэч, як аўтаспын у нас мажлівая толькі ў адным выпадку - калі ты 90-60-90 (ну і бландынка, відаць)...
а ня так, бо, хочацца верыць, сітуацыя зьмяняецца. усё ж вельмі шмат фактараў трагічных нас зьядноўвае (і, можа, перадусім - сама гэтая сітуацыя выбуховай закансерваванасьці). і моладзь усё ж пераважна нейкая адэкватная пайшла (ці гэта мне так шэнціла). я сам сёньня быў на машыне (зраньня, калі яшчэ нічога не было, акрамя ветру, - вёз дзіця ў садок, потым, калі забіраў, кінуў машыну ў сумёце й цягнуў малую на руках паўз гэты жахус). і, можа мне зноў жа пашэнціла, але вось у гэтым віхуры нейкі дзядзечка хвілінаў 20 мяне выштурхваў...
што да падвезьці, то так, вядома ж падвёз бы, калі б надарылася. і, усё ж, думаю, акурат у гэтай сітуацыі нашыя людзі і спыняліся, і падвозілі. можа, ня ў той прапорцыі, як хацелася б, але - у Менску ўсё ж ня ўсё так блага. вось у Барысаве якім - дык там і руку нікому ў галаву ня прыйдзе ўзьняць. ведаюць бо, што дурная справа...
Наконт аўтаспыну - так, у нас з ім горш, чым у Расіі, напрыклад, але ў мяне шмат знаёмых ездзяць па Беларусі, і неяк нармальна ў іх атрымліваецца, не скардзіліся. Ды і сама ездзіла (не адна). На жаль, тое, што я бачыла, было вельмі прыкрым відовішчам, бо на маіх вачах спынілася толькі адна машына, каб падвезці незнаёмую маладую дзяўчыну (!). Але вельмі спадзяюся, што ў іншых месцах, дзе машыны маглі ехаць (не стаялі мёртва і не паўзлі па снезе), пешаходам дапамагалі часцей. Хаця калі меркаваць па каментах, то выпадкі ўзаемадапамогі паміж кіроўцаў (піхнуць і г.д.) былі нашмат часцейшымі, чым падвоз кіроўцамі людзей "безмашынных". Вельмі шкада, што нават у такой надзвычайнай сітуацыі недавер (беспадстаўны) да ўсіх людзей не адышоў на другі план. Ды што шкада, гэта жах, на мой погляд. І дыягназ. Толькі цяпер людзі ачомаліся і, дзякуй богу, узяліся дапамагаць іншым: http://news.tut.by/hotline/339315.html Вось яны - неверагодныя малайцы. Значыць, сапраўды беларусы не настолькі безнадзейныя :)
а ня так, бо, хочацца верыць, сітуацыя зьмяняецца. усё ж вельмі шмат фактараў трагічных нас зьядноўвае (і, можа, перадусім - сама гэтая сітуацыя выбуховай закансерваванасьці). і моладзь усё ж пераважна нейкая адэкватная пайшла (ці гэта мне так шэнціла). я сам сёньня быў на машыне (зраньня, калі яшчэ нічога не было, акрамя ветру, - вёз дзіця ў садок, потым, калі забіраў, кінуў машыну ў сумёце й цягнуў малую на руках паўз гэты жахус). і, можа мне зноў жа пашэнціла, але вось у гэтым віхуры нейкі дзядзечка хвілінаў 20 мяне выштурхваў...
што да падвезьці, то так, вядома ж падвёз бы, калі б надарылася. і, усё ж, думаю, акурат у гэтай сітуацыі нашыя людзі і спыняліся, і падвозілі. можа, ня ў той прапорцыі, як хацелася б, але - у Менску ўсё ж ня ўсё так блага. вось у Барысаве якім - дык там і руку нікому ў галаву ня прыйдзе ўзьняць. ведаюць бо, што дурная справа...
Reply
На жаль, тое, што я бачыла, было вельмі прыкрым відовішчам, бо на маіх вачах спынілася толькі адна машына, каб падвезці незнаёмую маладую дзяўчыну (!). Але вельмі спадзяюся, што ў іншых месцах, дзе машыны маглі ехаць (не стаялі мёртва і не паўзлі па снезе), пешаходам дапамагалі часцей. Хаця калі меркаваць па каментах, то выпадкі ўзаемадапамогі паміж кіроўцаў (піхнуць і г.д.) былі нашмат часцейшымі, чым падвоз кіроўцамі людзей "безмашынных". Вельмі шкада, што нават у такой надзвычайнай сітуацыі недавер (беспадстаўны) да ўсіх людзей не адышоў на другі план. Ды што шкада, гэта жах, на мой погляд. І дыягназ.
Толькі цяпер людзі ачомаліся і, дзякуй богу, узяліся дапамагаць іншым:
http://news.tut.by/hotline/339315.html
Вось яны - неверагодныя малайцы. Значыць, сапраўды беларусы не настолькі безнадзейныя :)
Reply
Leave a comment