У пошуках «Цара Давыда»

Aug 16, 2010 13:52

У 1892 г. выйшла ў свет кніга Генрыха Татура, у якой аўтар згадаў пра таямнічы каменны стод у Ігуменскім павеце пад назвай "Цар Давыд". У 2010 г. мы выправіліся на пошукі легендарнага стода. Якія былі вынікі, і хто такі "Цар Давыд", Вы зможаце даведацца з майго гісторыка-этнографа-краязнаўчага дэтэктыву "У пошуках «Цара Давыда»": kryuja.org/Read more... )

вандроўка, этнаграфія, народнае хрысціянства, паганства, Крыўя, краязнаўства, гісторыя, камяні

Leave a comment

Comments 15

gedygold August 16 2010, 15:16:20 UTC
А казаў, што не хутка напішаш.

Reply

zmicierbielapol August 16 2010, 15:23:18 UTC
А што рабіць было, тым больш калі цікавая тэма і свежыя ўспаміны

Reply


ilnur August 16 2010, 15:36:19 UTC
Матэр'ял цікавы, аналіз, здаецца, небясспрэчны.

Мне, у прыватнасці, пераход праз "пастух, музыка, складальнік рэлігійных гімнаў, будаўнік ахвярніка, уладар зямны" падаецца сумніўным - ці не заглыбокай рэфлексіі біблейскай персаналіі ён патрабуе ад носьбіта "народнага хрысціянства"?

Як альтэрнатыва наўскід - ці не мог "Давыдка" быць тут першасным да "цара Давыда"? У сэнсе, камень звязаны з нейкім персанажам з [табуістычнай, магчыма] мянушкай "Давыдка" > адсюль "давыдаў камень" > назву якога спарадычна рэінтэрпрэтуюць як "камень цара Давыда". Гэта проста як варыянт ператлумачэння; іх, здаецца, можа быць досыць шмат.

Reply

zmicierbielapol August 16 2010, 15:54:27 UTC
Дзякуй за змястоўны камент) Я пра тое ж самае разважаў. Там сапраўды шмат небясспрэчнага. Магчыма, такое атаесамленне надта глыбокае для селяніна. Праўда, мы не ведаем, калі агулам адбывалася замена ў народзе паганскіх персанажаў на хрысціянскія і механізм гэтай замены. Агульнапрынятая схема замены - паводле функцый і сугучча імён. Калі глядзець паводле функцый, то такі пераход магчымы. Калі замену праводзілася пад уплывам хрысціянскіх святароў, то тым больш магчыма. Для іх такая рэфлексія якраз была б адпаведнай.

Яшчэ адзін істотны момант - адкуль Татур узяў тую назву? Гэта невядома. А мо дадумаў сам да існуючага Давыда?

А наконт першаснасці "Давыдкі", то падаецца, што не, бо цяпер народ зусім не ведае назвы "Цар Давыд" (пры тым што запіс быў не так даўно 1892). Калі б яна была больш пазнейшай, то павінна была бы захавацца і цяпер. Альбо такая назва была сапраўды позняе і царкоўная, а таму ў народзе ніяк не захавалася. Карацей, версій вельмі шмат.

Reply


gasztold August 19 2010, 12:16:58 UTC
" - А чаму Святой назвалі горку? - Ну там нехта першы пахараніўся - святая баба была. След нейкі там быў назначаны. Дык і сталі хараніцца і назвалі Святой Горкай«[10]. А можа каменны крыж сапраўды ад нейкага даўняга пахавання святаркі ( ... )

Reply

zmicierbielapol August 19 2010, 13:00:25 UTC
1. Пра святарку - публіцыстычны прыём дзеля таго, каб прывабіць чытача, стварыць сітуацыю спрэчкі. Што мне і атрымалася ( ... )

Reply

gasztold August 19 2010, 15:32:19 UTC
"бартаўскія стоды да іх не маюць ніякага дачынення." -- так вы, значит, полагаете, что "Царь Давыд" ни в коем случае не мог быть антропоморфным? короче, я остаюсь "при своем", а наш разговор с этого момента считаю исчерпанным.

между пр., время от вр. заикаясь о своем велесопоклонстве, я просто подчеркиваю свою приверженность этическому принципу добровольного декларирования исследователем "аксиологических обоснований" своих изысканий...

Reply

zmicierbielapol August 19 2010, 15:58:48 UTC
Нда. Дзіўная гутарка ( ... )

Reply


Leave a comment

Up