Райгруд, Raigardas, градъ Рай

Jul 29, 2012 13:36

Паданне пра пра Рай-горад адносіцца да ліку паданняў пра зніклыя пад зямлёй, возерам, пагоркам гарады. Яно адметнае тым, што захавалася на беларуска-літоўскім памежжы. Пра даліну Raigardas у Літве побач з мяжой распавядаюць, што там калісьці быў горад, які па невядомых прычынах знік пад вадой. У Беларусі у в. Прывалкі Гродзенскага р-на было ( Read more... )

гарадзішча, паганства, Літва, паданні, гісторыя

Leave a comment

Comments 15

ignis_essentiae July 29 2012, 14:13:44 UTC
Прывалкі (Pervalkas) гэта дарэчы літоўская вёска яшчэ ў пачатку ХХ ст., прынамсі часткова :)

Reply

zmicierbielapol July 29 2012, 14:33:17 UTC
А на твой погляд, як суадносяцца летапісны яцвяжскі горад Рай і гэтая даліна з паданнем?

Reply

ignis_essentiae July 29 2012, 14:36:02 UTC
Тут ўсплыла яшчэ цікавая заходнебалцкая паралель - каля Нярынгі ёсць вёска Pervalka.

Reply


ignis_essentiae July 29 2012, 14:26:00 UTC
Pasakojama, kad slėnio vietoje kadaise buvo turtingas miestas, kurio gyventojai mėgo lėbauti ir tuo užrūstino Perkūną. Dėl to miestas sugriuvo ir prasmego skradžiai žemėn su visais gyventojais. Nuo to laiko žemėje skamba prakeiktųjų varpas - jie ieško, bet neranda išėjimo iš požemio karalystės. Tas išėjimas yra užverstas Velnio akmeniu slėnio pakraštyje, prie Švendubrės. Sūrūs Druskininkų vandenys - tai pasmerktųjų ašaros.

Варыянт легенды з літоўскай вікіпедыі :)

Reply

zmicierbielapol July 29 2012, 14:30:36 UTC
О, Чортаў камень таксама мае дачыненне да Райгардаса. А я думаў проста. Шкада, што няма яго каардынат. Цікава было б паглядзець яго размяшчэнне адносна святой крыніцы ва ўрочышчы Райгруд.

Reply


ilnur July 29 2012, 15:48:13 UTC
Цікава.

А гэты летапісны "Рай" лічыцца не тоесным польскаму гораду? "Раигород" у Яцвязі згадваецца і ў легендарнай частцы Літоўскай Хронікі.

І яшчэ, у дужках: не паручуся за традыцыю, у якой пісаўся Іпацьеўскі, а ў беларуска-літоўскіх летапісах "Гора красна" для азначэння лакацыі горада - гэта страшна стабільнае клішэ. На "гарах красных" у Літоўскай Хроніцы будуюць і Наваградак, і Старыя Трокі, і Райгарад, і Вільню, і замак ля Раконцішкаў, і Гальшаны. Горы і ўзгоркі там, здаецца, і сапраўды паўсюль маюць месца, а "красная" - імаверна, устойлівы ў кантэксце выраз. Ну ці аўтару сапраўды яны ўсе як адна былі даспадобы :)

Reply

zmicierbielapol July 29 2012, 16:00:08 UTC
Я даўненька разважаю пра гэты выраз "красная гора". У летапісах ён сапраўды пашыраны. Аднак "Красная горка" вядомы мікратапонім у ліку аб'ектаў сакральнай геаграфіі. Таксама на Усходнім Палессі ёсць абрад "Красная горка", які ладзіўся ў першую нядзелю пасля Вялікадня. У гэты дзень дзяўчаты і маладыя жанчыны збіраліся дзе-небудзь за вёскай на высокім пагорку. Сярод ежы абавязкова былі яйкі. Жанчыны спявалі песні, вадзілі карагоды, ладзілі гульні і танцы, гушкаліся на арэлях. У гэты дзень спраўлялі вяселлі, сваталіся. У некаторых мясцовасцях рабілася абворванне вёскі.

Адпаведна і ўзнікае пытанне аб сувязі назваў пагоркаў з традыцыяй святкавання.

Reply

ilnur July 29 2012, 16:22:42 UTC
Магчыма, там яшчэ нейкія тонкасці словаўжытку. На ўвесь летапіс Рачынскага прыметнік "красны" ўжыты семікроць, і ў шасці выпадках з сямі размова пра горы, прычым усё пра розныя (у апошнім - пра дзяўчыну).

Reply

zmicierbielapol July 29 2012, 16:14:43 UTC
У артыкуле Рапапорта пра горад Рай напісана, што гарадзішча Райгорад знаходзіцца ў 20 км на паўднёвы-захад ад г. Аўгустоў. Значыць ён суадносіць з гэтым польскім Райгрудам. Але цікава, што хаваецца за літоўскім Райгрудам (Райгардасам)? Можа польскі проста супадзенне? Хаця польскі Райгруд і не так далёкі ад нашага. Не побач, але ўсё ж такі.

Reply


Leave a comment

Up