Гаварыльня па пятніцах

Nov 29, 2013 10:50

Вось раней - хаця б дзесяць гадоў таму - як было? Выйдзеш бывала напачатку лета, замест таго каб рыхтавацца да абрыдлай філасофіі, з сябрамі з інтэрната, возьмеш у бліжэйшай краме па мальку-другому "аліварыі" "дзесятачкі" ці "залатога", адкрыеш аб якую небудзь бліжэйшую металічную канструкцыю і пайшоў па галоўнай вуліцы маленькага нафтаграда над ( Read more... )

філасофствую, Полацк-Наваполацк на сувязі, пятнічнае, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

Comments 51

kabierac November 29 2013, 07:56:39 UTC
растравіў душу, чорт палескі. вось сядзім з сябрамі акурат думаем, куды ўпісацца.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:00:25 UTC
"чорт палескі"

бадай нада зрабіць такі тэг :) а не рана думаць? 11 гадзін раніцы на дворы? Хаця пятніца ж, хз...

Reply

kabierac November 29 2013, 08:08:28 UTC
што значыць "рана"? у нас тут адзін кекс да 10-12 вечара працуе, то ён яшчэ ўчора чацік запіліў. хаця мне заўтра зранку на школу, але ж не прывыкаць. мяне там яшчэ без мінералкі ў суботу не бачылі.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:12:27 UTC
аа, так ясна :) а што за школа? тая дзе пісаць вучуць?

Reply


volka_z_bolkava November 29 2013, 08:05:43 UTC
Вось і праўда, якім класным было ў гэтым сэнсе наша студэнцтва)
Як нас - дык і не правяраў на занятках ніхто, і журналаў у старасты не было ніякіх. І піва на лаўках каля філфаку пілі. І нават шампанскае са сваімі ж выкладчыкамі:)
Зайздросце, сённяшнія студэнты :))))

(*шэптам: слухай, а вось такія абмеркаванні кшталту "як хораша было раней" не з'яўляюцца паказальнікам чаго-небудзь не вельмі добрага? ;))))

Reply

vyshivanka November 29 2013, 08:15:39 UTC
Гэта паказальнік таго, што старасць ужо не за гарамі:)
І з Панікоўкі нікога не ганялі. Эх, колькі там піва было выпіта, а зараз там нават хадзіць сумна, нікога няма.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:17:50 UTC
Дык мементо морі ўсігда, чо :)

Reply

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:17:54 UTC
Вось і я так падумала))) і як цяпер жыць? :)))
І Панікоўка, так... Эх...

Reply


andrejbuka November 29 2013, 08:19:43 UTC
Эх... alma mater. А філасофію хто выкладаў?

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:21:38 UTC
Лекцыі Янкоўская Лідзія Васільеўна (кажысь, так), іншых варыянтаў не было :)

Reply

andrejbuka November 29 2013, 08:27:30 UTC
Тады не... У нас Грудніцкі быў, цікавы такі дзядзька. На т̶а̶в̶а̶р̶ы̶ш̶а̶ ̶К̶р̶у̶п̶с̶к̶а̶г̶а̶ ̶ Леніна ўвесь час гнаў замест лекцый. Але і экзамен здалі ўсе . За дзесяць хвілін да адказу даваў пагартаць падручнік, на хвілінку-дзьве. Калі вучыў і ведаеш ШТО і ДЗЕ шукаць, то хапала.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:32:34 UTC
О! Рыгор Давыдавіч? Ён у мяне таксама выкладаў "гісторыю філасофскай і палітычнай думкі Беларусі" і "гісторыю філасофіі". Афігенскі дзядзька! Адна з маіх першых дзесятак на экзамене, дарэчы, аж на трэцім курсе :) Расказваў байкі сапраўды розныя, наш чалавек!)

Reply


orshafans November 29 2013, 09:25:32 UTC
Самае крутое - гуляць у двары ў даміно. Гэта сіла!

Reply

vital_rudak November 29 2013, 09:28:06 UTC
Нават ні разу не бачыў як гуляюць! Неяк бацька вучыў, але я не пранікся :)

Reply

orshafans November 29 2013, 09:45:28 UTC
Дарэмна! Супергульня! Раней у Воршы мужыкі сядзелі ў дварах і казла забівалі, а цяпер я ўжо даўно гэтага не бачыў.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 09:47:07 UTC
У карты яшчэ зрэдку хто гуляе ў дварах, але ўсё менш.

Reply


Leave a comment

Up