Гаварыльня па пятніцах

Nov 29, 2013 10:50

Вось раней - хаця б дзесяць гадоў таму - як было? Выйдзеш бывала напачатку лета, замест таго каб рыхтавацца да абрыдлай філасофіі, з сябрамі з інтэрната, возьмеш у бліжэйшай краме па мальку-другому "аліварыі" "дзесятачкі" ці "залатога", адкрыеш аб якую небудзь бліжэйшую металічную канструкцыю і пайшоў па галоўнай вуліцы маленькага нафтаграда над Дзвіной. Стаміўся, здарожыўся - прысядзь на бліжэйшую лавачку, адкрый другі півасік. Сядзіш, гаворыш з сябрамі за гісторыю, за літаратуру, за мову, за баб (прабачце, гэта ж у самым лепшым сэнсе слова). І не азіраешся са страхам па баках у пошуках прадстаўнікоў органаў правапарадку, бо яшчэ ўсё можна. Наадварот, ідзе міліцыянер - здыме фуражачку, павітаецца. Пройдзе купка інтылігентных лысых маладых людзей з падцяжкамі і ў берцах, ласкава папытаецца закурыць. А ў цябе няма, табе 18 - ты спарцмен яшчэ. Маладыя людзі раскланяюцца і ідуць далей. Пройдзе які твой выкладчык, махне галавой, усміхнецца ў вусы і ў добрых вачах чытаецца нешта кшталту "мальцы малайцы, адразу відаць, што не праябуць маладосць так як я". Павольна пройдзе маладая дзяўчына - адна, другая, трэцяя, пятая - памахае табе сцёгнамі, а каторая і вачыма пастраляе ў ваш бок. Але мы сёння ў "броніках", бо ў нас заўтра Філасофія, экзамен. А пад канец падыйдзе старэнькі жабрак, палічыць здалёк вашы бутэлькі і ціхенька папросіць: "Хлопчыкі, а пакіньце тару калі ласка". І ты пакінеш, бо ўжо 23.45, а да інтэрната, калі ня дужа спяшацца, акурат 15 хвілін дарогі. Усё ціха, спакойна, мірна - па-сямейнаму.

І ніякіх сутычак табе не было, амаль ніякіх шкандаляў. Праблемы пачыналіся наадварот бліжэй да піцейных устаноў. А потым, як піва піць на вуліцах забаранілі, усё больш праблем стала ў глухіх дварах, цёмных закутках паркаў, ля ракі. Няма, карацей, таго, што раньш было. Хаця, гаворуць у Наваполацку вось так на вуліцы яшчэ сядзяць часам.



Але гэта кажысь пенсіянеры. Хто ж іх разгоніць? Яны самі якую хочаш "акцыю" задушаць як два пальцы абасцаць.

філасофствую, Полацк-Наваполацк на сувязі, пятнічнае, жыцьцё пальцам пiханаё

Previous post Next post
Up