Гаварыльня па пятніцах

Nov 29, 2013 10:50

Вось раней - хаця б дзесяць гадоў таму - як было? Выйдзеш бывала напачатку лета, замест таго каб рыхтавацца да абрыдлай філасофіі, з сябрамі з інтэрната, возьмеш у бліжэйшай краме па мальку-другому "аліварыі" "дзесятачкі" ці "залатога", адкрыеш аб якую небудзь бліжэйшую металічную канструкцыю і пайшоў па галоўнай вуліцы маленькага нафтаграда над ( Read more... )

філасофствую, Полацк-Наваполацк на сувязі, пятнічнае, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:05:43 UTC
Вось і праўда, якім класным было ў гэтым сэнсе наша студэнцтва)
Як нас - дык і не правяраў на занятках ніхто, і журналаў у старасты не было ніякіх. І піва на лаўках каля філфаку пілі. І нават шампанскае са сваімі ж выкладчыкамі:)
Зайздросце, сённяшнія студэнты :))))

(*шэптам: слухай, а вось такія абмеркаванні кшталту "як хораша было раней" не з'яўляюцца паказальнікам чаго-небудзь не вельмі добрага? ;))))

Reply

vyshivanka November 29 2013, 08:15:39 UTC
Гэта паказальнік таго, што старасць ужо не за гарамі:)
І з Панікоўкі нікога не ганялі. Эх, колькі там піва было выпіта, а зараз там нават хадзіць сумна, нікога няма.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:17:50 UTC
Дык мементо морі ўсігда, чо :)

Reply

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:17:54 UTC
Вось і я так падумала))) і як цяпер жыць? :)))
І Панікоўка, так... Эх...

Reply

kabierac November 29 2013, 08:22:01 UTC
цяпер там і паліць нельга.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:27:46 UTC
так, мінскія, раскажыця што за места такое легендарнае??

Reply

kabierac November 29 2013, 08:31:14 UTC
сквер з фантанам "Хлопчык душыць лебедзь" насупраць Кастрычніцкай плошчы, абапал якога Дом афіцэраў, Прэзідэнцыя і Купалаўскі тэатр. там жа непадалёк і наш б-гахранімы ф-культэт.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:36:04 UTC
А, знаю тое месца, мы там у 9 класе перад спектаклем разганяліся ці то півам ці то віном нейкім, быдла, чо. А ў 2010 вось менавіта там забіраў свой пашпарт з літоўскай візай у дзеўкі нейкай з вясны)

Reply

vyshivanka November 29 2013, 08:32:35 UTC
гэта там дзе хлопчык с гусем у фантан сігаюць:)

Reply

vyshivanka November 29 2013, 08:30:11 UTC
Добра, што мне гэта ўжо не актуальна. 4 гады як кінула.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:16:59 UTC
У нашага старасты журнал быў, але энкі там ставіліся адзін раз з пяці-дзесяці :))) Праўда з выкладчыкамі да выпускнога не пілі, толькі ў футбол шпіліліся :)))

(*шэптам: слухай, а нам ці не ўсё роўна? Ну калі і праўда было вось менавіта на гэтай дзялянцы, дык чаму б не расказаць? З часам жа забудзецца, а тут во - для патомкаў, палучыце-распішыцесь:))) а ўсякія сентэнцыі псіхолагаў знаіш на чым я... ну не люблю ўсмысле і ня веру:)))

Reply

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:20:45 UTC
Мне не ўсё роўна ў тым сэнсе, што "Ленін всегда маладой" (закрэслена) дзевачкам жа пра старасць думаць не хочацца)))
А ўспамінаць пра ўсялякае-рознае я і сама люблю) І на гэтай дзялянцы, і не толькі)

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:27:08 UTC
Ну дык мы ж не на вуліцы ходзім да людзей чапляемся, а ў сваёй утульненькай жэжэшачцы расказваем блізкім ужо таварышам :) Туд жа камін, віно, снег за вакном - ну як бы - атмасфера самае тое :)

Reply

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:45:56 UTC
Каміну няма, віна няма, нават і снегу ўжо амаль няма)))))
Затое атмасфера ёсць. І гэта галоўнае:)

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:54:02 UTC
У мяне думаеш камінаў навалёна?)))) Галоўнае, што ў галаве:))

Reply


Leave a comment

Up