Гаварыльня па пятніцах

Nov 29, 2013 10:50

Вось раней - хаця б дзесяць гадоў таму - як было? Выйдзеш бывала напачатку лета, замест таго каб рыхтавацца да абрыдлай філасофіі, з сябрамі з інтэрната, возьмеш у бліжэйшай краме па мальку-другому "аліварыі" "дзесятачкі" ці "залатога", адкрыеш аб якую небудзь бліжэйшую металічную канструкцыю і пайшоў па галоўнай вуліцы маленькага нафтаграда над ( Read more... )

філасофствую, Полацк-Наваполацк на сувязі, пятнічнае, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

kabierac November 29 2013, 07:56:39 UTC
растравіў душу, чорт палескі. вось сядзім з сябрамі акурат думаем, куды ўпісацца.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:00:25 UTC
"чорт палескі"

бадай нада зрабіць такі тэг :) а не рана думаць? 11 гадзін раніцы на дворы? Хаця пятніца ж, хз...

Reply

kabierac November 29 2013, 08:08:28 UTC
што значыць "рана"? у нас тут адзін кекс да 10-12 вечара працуе, то ён яшчэ ўчора чацік запіліў. хаця мне заўтра зранку на школу, але ж не прывыкаць. мяне там яшчэ без мінералкі ў суботу не бачылі.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:12:27 UTC
аа, так ясна :) а што за школа? тая дзе пісаць вучуць?

Reply

kabierac November 29 2013, 08:21:18 UTC
ну. трэцяе апавяданне за месяц напісаў. прыкладна ў два разы больш, чым за папярэднія 24 гады.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:24:38 UTC
там атмасфера так натхняе, ці проста пад пугай? і да якога веку бяруць туды яшчэ скажы мне мілчалавек?

Reply

kabierac November 29 2013, 08:28:47 UTC
пад пугай, натуральна. я дык без пугі хрэн напішу, ты ж бачыш статыстыку.
сёлета ў іх нешта ў галаве шчоўкнула і зрабілі да 25. а летась дык і да 35 бралі. налета мо адумаюцца яшчэ.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:40:21 UTC
блін, налета мне ўжо аж 28 будзе.

Reply

kabierac November 29 2013, 08:44:00 UTC
мае спачуванні.

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:45:00 UTC
хёува, да.

Reply

volka_z_bolkava November 29 2013, 08:48:37 UTC
маўчыце ўжо там, хлопчыкі :)))))))

Reply

vital_rudak November 29 2013, 08:53:11 UTC
не падслухвай:)))))

Reply


Leave a comment

Up