знайдзіце хвілінку, падтрымайце адзінага ў віртуальнай прасторы беларускамоўнага ката Сырніка, які зладзіў галасаванку ТУТ. Каментатараў няшмат, а ўжо заўтра падвядзенне вынікаў конкурсу
( Read more... )
На адпачынку мяне паўсюль пераследавалі каты (а мо, я іх? :)). Яны елі з маіх рук у кафэшках. І адкуль толькі, хітругі, дакладна ведалі, да каго трэба падысці, каб атрымаць пачастунак?
Павёз муж сёння ката ў ветэрынарную клініку. Праблемы са страўнікам - напамін пра колішняе жыццё на памыйніцы. І што вы думаеце? Прывёз ката без зуба і рэцэпт на вітаміны :)).
"Сознание определяется бытием" - гэта факт. Прынамсі, месцам жыхарства - дакладна. У дзяцінстве я сузірала свет з восьмага паверха панельнага дома. Ужо колькі гадоў жыву ў прыватным сектары - усё не магу прывыкнуць
( Read more... )
Прапаную вам рашыць задачу на кемлівасць. Дадзена: Галодны муж - 1 штука. Незадаволены адсутнасцю пяшчоты кот - 1 штука. Дыпломныя работы - 2 штукі. Рэфераты (СКРС) - 27 штук. Творчыя работы (вершы) - 14 штук. Пытанне: якое меню будзе ў мужа на вячэру, калі сустрэча з аўтарамі работ прызначана на 14.00 заўтрашняга дня? (правільная адгадка ёсць)