Павёз муж сёння ката ў ветэрынарную клініку. Праблемы са страўнікам - напамін пра колішняе жыццё на памыйніцы. І што вы думаеце? Прывёз ката без зуба і рэцэпт на вітаміны :)).
Які жах! Як шкада коціка! Нацярпеўся, бедалага! Я і не ведала, што ў катоў бываюць праблемы з зубамі. Вельмі хацела б мець якую-небудзь хатнюю жывёлінку - ці ката, ці сабачку, але ў майго сына алергія на іх. Пры гэтым такая жудасная алергія, што нават праз 15 хвілін гасцявання ў кватэрах, дзе ёсць якаясь звяруга, ён распухае па-страшнаму. Так што мы пазбаўлены магчымасці мець гэткае шчасце. Адно здаля захапляемся, як убачым нешта пухнатае, усе разам дружна пачынаем "сюсюкаць":)
было б горш, каб рэцэпт быў на дарагія лекі. я на дусю, знойдзеную ў свой час у паліклініцы, ўжо патраціла неймаверную суму грошай - і на вітаміны, і на антыбіётыкі, і на гамеапатычныя сродкі. і тры зубы ёй ужо вырвалі... а што такое здаваць аналіз крыві - вам лепей не ведаць зусім... так што - радуйцеся, што абышліся малым :)
Паколькі кот у нас "прыблуда", то і мы ўсё гэта прайшлі. І кацінае "УЗИ" (яму тады жывот пагалілі :)), і гамеапатаў, і антыбіётыкі, і аналіз крыві, і дзве аперацыі, і корм адмысловы. Усяго не пералічыш. Шкада проста, калі ты звяртаешся па дапамогу, а атрымліваеш... тое, што атрымліваеш. Гэта, дарэчы, не першы выпадак. Аднойчы кот павіс на калючым дроце і заблытаўся (сусед у нас быў "добры дзядуля", такім чынам клапаціўся пра бяспеку свайго агарода), дык урач прыехаў, паглядзеў на ката і... гаворыць: "Ушной клещ у вас" :)).
Шчыра кажучы, не мы яго падабралі, а ён нас :)). Засяліліся ў дом - і праз пару месяцаў стаў прыходзіць у двор кот. Я яго пачаставала пару разоў. І ён лагічна вырашыў, што "рыбы тут - ВО!, смятаны - ВО! і пры наяўнасці цярпення і розуму можна няблага ўладкавацца" :)). Карацей, ён лічыць, што не ён - наш кот, а мы - яго людзі :))).
Comments 12
Reply
У яго ўсяго чатыры зубікі. Было.
Як у анекдоце: "засмоктвае насмерць" :)).
Reply
:)) "...засмоктвае насмерць":)))))
Reply
Reply
Reply
Гэта, дарэчы, не першы выпадак. Аднойчы кот павіс на калючым дроце і заблытаўся (сусед у нас быў "добры дзядуля", такім чынам клапаціўся пра бяспеку свайго агарода), дык урач прыехаў, паглядзеў на ката і... гаворыць: "Ушной клещ у вас" :)).
Reply
Reply
Карацей, ён лічыць, што не ён - наш кот, а мы - яго людзі :))).
Reply
Leave a comment