матэматычнае

May 20, 2010 19:21

Прапаную вам рашыць задачу на кемлівасць.
Дадзена:
Галодны муж - 1 штука.
Незадаволены адсутнасцю пяшчоты кот - 1 штука.
Дыпломныя работы - 2 штукі.
Рэфераты (СКРС) - 27 штук.
Творчыя работы (вершы) - 14 штук.
Пытанне: якое меню будзе ў мужа на вячэру, калі сустрэча з аўтарамі работ прызначана на 14.00 заўтрашняга дня?
(правільная адгадка ёсць)

кот, сям'я, ліга барацьбы за правы выкладчыкаў, загадкі, дзень сурка

Leave a comment

Comments 22

ahromenka May 20 2010, 17:04:19 UTC
Як мая жонка занятая, дык вячэру і сам магу згатаваць. На ўсіх.

Reply

veragodna May 20 2010, 17:18:04 UTC
Варыянт цудоўны (ажно зайздросна:))), але з адказам "у канцы падручніка" не супаў :)). Мой гатаваць не ўмее. Ёсць яшчэ якія-небудзь варыянты адказаў меню-задачы?

Reply


vushasti May 20 2010, 18:50:56 UTC
1.Кот атрымае сваю ласку на каленях гаспадыні за праверкай дыпломных работ.
2. мужа накарміць абяцанкамі пяшчоты "як праверу".
3. Самой насмажыць на патэльні чорныя лусты хлеба з алеем.
)

Reply

veragodna May 20 2010, 19:20:58 UTC
1. Гаспадыня правярае дыпломныя, валяючыся на ложку (вой, што я гавару... Мае любімыя студэнты! Я паважна размясцілася за пісьмовым сталом :)).
2. Праверка скончыцца бліжэй да сярэдзіны ночы і працягнецца з раніцы. Вывад: перыяд для "пяшчоты" гранічна вузкі :)).
3 А вось меню не адгадалі! :)). Я выкруцілася іншым спосабам :))
Ёсць яшчэ варыянты?

Reply


lada_aleinik May 20 2010, 20:32:25 UTC
Як я Вас разумею:) Ад дыпломных завочнага аддзялення ў мяне пачаўся дэпрэсняк. Цэлы дзень чытаю і праўлю, чытаю і праўлю... Некаторыя работы прыходзіцца фактычна перапісваць. Млосна. Увечары ўсё кінула і пацягнулася ў басейн. Крыху палегчала. Прыйшла дадому, глянула на пісьмовы і стол, ізноў настрой сапсаваўся... А наконт меню - варыянтаў шмат. Аднак разумею, што ў Вас будзе нейкі арыгінальны адказ:)

Reply

veragodna May 20 2010, 20:51:11 UTC
Ага :)). Даю падказку: у стылі дзіцячага вершыка "Шел Кондрат в Ленинград" :))). Ёсць прапановы? :))

Я прывыкла да таленавіта напісаных работ. Мае дыпломнікі некалькі гадоў запар заслугоўвалі дыпломы 1 катэгорыі на Рэспубліканскім конкурсе (2 дзяўчыны нават былі Лаўрэатамі). А ў гэтым годзе ў мяне звычайныя, нармальныя дзеці. А я пакутую. Эгаістка :))

Reply

lada_aleinik May 20 2010, 21:23:56 UTC
Версій - аніякіх... Адгадку ў залу!

Reply

veragodna May 20 2010, 21:36:15 UTC
Адгадка абавязкова будзе :)). Напішу раніцай. Раптам хто яшчэ захоча папрактыкавацца ў дасціпнасці :))).

Reply


veragodna May 21 2010, 15:50:35 UTC
Перманентныя вясенне-летнія баі "кот+муж" супраць "процьмы студэнцкіх работ" праходзяць з папераменным поспехам (сілы колькасна няроўныя). Як правіла, ва ўмовы задачы ўводзяцца яшчэ мамы (у колькасці 2 штукі), якія з разуменнем ставяцца да сітуацыі. Але ва ўчарашняй задачы мам не прадугледжвалася.
Проста муж быў у ка-ман-дзі-роў-цы!:)))))

Reply


suchasnitsa June 8 2013, 19:46:44 UTC
Вось вельмі і вельмі сумна - ў гэтым годзе і пытанняў няма(( цішыня...

Reply

veragodna June 11 2013, 20:49:51 UTC
Першае пытанне: колькі разоў Вы перачыталі мой дзённік? :) Мяне ўражвае.

Reply

suchasnitsa June 12 2013, 05:25:56 UTC
Многа.

У закрытым рэжыме прачытанне "не больш за гадзіну".

Reply

veragodna June 12 2013, 18:36:46 UTC
:) Пад замком значна больш.

Reply


Leave a comment

Up