***
У торбе з кавалкам бруднай чырвонай цагліны
Нясу да далёкай ракі у густым тумане,
Бабуляй названы прыдураным бацькам каціным,
Тапіць кацянят па суровым загадзе ўранні.
Ў густой крапіве, ля самай вады прысяду
Зубамі, сляпы ад слёзаў, расцісну вузел
Цёплы жывы камячок - за пазуху. А ўжо ззаду
Бабуліны крокі і крык: “Кідай, а то сам там будзеш!”
(
Read more... )