па-над белым пухам сакуры :)

Feb 14, 2015 14:32

З падачы Галі maggalia 透明 - Томэй, вось вам мае "вольныя хоку" па матывах беларускай класікі.

Чарвяк у бруднай лужыне
З пагардай паглядае на арла -
УСЕ мы разам ляцім да зор!

***
Што гэта за мілае дзіця
На руках у жонкі самурая?
Трэба дома бываць часцей, о воін...




***
Начному змроку не схаваць
Пах рысавых катлет у студэнцкім інтэрнаце.
Ты пакліч мяне, суседзе, пазаві!



***
Жанчыну, што нарадзіла мне каханую,
За тонкай бамбукавай шырмай я пасяліў.
Так, я мужык, дурны мужык.




***
Цвёрда трымаўся юнак,
За апошнія грошы набываючы арыгамі.
А мог бы сакэ... Тру-камсамолец!

Можаце працягнуць :).

верагодна, лірыкі без лірыкі

Previous post Next post
Up