Я кнігу маю :).
Нават з уласным здымкам на вокладцы - харошыя людзі спачатку ўгаварылі на гэта, а пасля раскрытыкавалі, што такая сур'ёзная жанчына, як я, за ўсё жыццё не парупілася зрабіць сабе прафесійную фотасесію, хаця б для такіх рэдкіх выпадкаў, як выданне кнігі.
ЗМЕСТ
ПУНКТ АДЛІКУ
5
Адметнасці рэалізацыі любоўнай тэмы ў беларускай паэзіі
ХІХ стагоддзя
5
Мастацкая спецыфіка інтымнай лірыкі Якуба Коласа
17
Мастацкая інтэрпрэтацыя тэмы кахання ў лірыцы Максіма Танка
25
АДЗІНКА ВЫМЯРЭННЯ - КАХАННЕ
41
Ці лёгка называцца Дон Жуанам? (Страх і яго мадыфікацыі ў лірыцы Л. Дранько-Майсюка)
41
Пераемнасць традыцый: інтымная лірыка Г. Ахматавай і Р. Баравіковай
55
Адметнасці суб’ектна-аб’ектнай арганізацыі лірыкі Л. Рублеўскай
82
Спосабы рэпрэзентацыі і вырашэння экзістэнцыйных праблем у паэзіі В. Куртаніч
90
Адметнасці ўвасаблення тэмы кахання ў мастацкай сістэме Г. Булыка
98
Дарослыя гульні: новая эра (адметнасці развіцця інтымнай лірыкі ў ХХІ стагоддзі)
105
ТЭОРЫЯ ВЕРАГОДНАСЦІ
119
Новы сентыменталізм: лірыка А. Барскага
119
Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай рэчыўнай паэзіі
132
“Я-герой” паэзіі У. Арлова: гнасеалагічны аспект
137
Спосабы рэалізацыі сюжэтнай мадэлі рабінзанады ў беларускай літаратурнай прасторы
143
Жанравыя мадыфікацыі жаночага рамана ў прозе В. Куртаніч
150
Жанр белетрызаванай біяграфіі ў творчасці В. Карамазава
155
Мастацкая мадэль свету ў паэзіі Яна Чыквіна ў кантэксце ідэі вітальнасці
163
СУДЛІТЭКСПЕРТЫЗА: РЭЦЭНЗІІ І ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА
169
Забіць у сабе бонзу (А. Паплаўскі)
169
Тэатральны раман, альбо Як прыгатаваць настой ад бяспамяцтва (Я. Конеў)
172
Гульні без правіл: два плюсы і адзін мінус (С. Мінскевіч)
Magister ludi і бурымэ (Ю. Каляда)
175
178
“Дабрыня мацней за тамагаўкі…” (У. Саламаха)
181
“Рэверс і аверс жыцця” (В. Стахвюк)
184
Прамень святла ў “чырвоным” тумане (В. Шніп)
192
Паляванне на апошнюю жанчыну (А. Жук)
198
З гэтай нагоды хачу яшчэ раз засведчыць, што ЖЖ - сіла, і выказаць шчырую падзяку цудоўнай мастачцы
ofeliya666, якая аформіла вокладку (і толькі паспрабуйце сказаць, што вокладка кепская), і Аксане
euga за спагаду, карысныя (вельмі!) парады ў часе выдання і маральную падтрымку. Што б я без вас рабіла!
Свята азмрочыў толькі той факт, што наклад кнігі істотна зарэзалі. У выдавецтве мяне суцешылі, што сёння такая эканомія - шараговая практыка, не я першая, не я апошняя. Што зробіш, хацела, каб усё па-твойму было - трэба было выдаваць за свае грошы.
Ай, ладна. Кніга-та ёсць :).