і пра надвор'е :)

Nov 26, 2013 21:38

У стужцы сёння аб'яўлены афіцыйны прыход зімы.
magik_midnight  дала старт чаканню вясны.
founderin паказала зацярушаную снегам машыну.
uladzimer марыць пра зімовую рыбалку.
tsikhan піша пад замком не скажу пра што, але таксама звязанае з надыходам зімы.
muha_elka ў Мінску дэманструе апошняга самурая - змерзлую хрызантэму.
kiedy ў Мазыры пайшла даставаць зімовыя боты.
pani_teklia паведамляе пра завею ў Полацку ( Read more... )

адхіленні, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

Comments 120

pani_teklia November 26 2013, 18:53:09 UTC
На лоджыі ў мяне яшчэ цвітуць петуніі і пеларгоніі. Але сягонняшняя ноч для іх можа стацца крытычнай... Прыкрыла для ачысткі сумлення.

Reply

veragodna November 26 2013, 18:56:16 UTC
Значыць, усё не так крытычна на поўначы :). Петуніі ў мяне ўжо даўно памерлі. Хрызантэмы яшчэ жыўчыкі. І прымулы.

Reply

pani_teklia November 27 2013, 04:58:40 UTC
Па выніках ночы: тыя, што стаялі/віселі бліжэй да шкла - не перажылі. У нас зранку -5.

А што тычыцца Дня Народзін Караткевіча - то, сапраўды, у стужках кантакта і фэйсбука з ім поўны парадак.

І, дарэчы, віншаванні і найлепшыя пажаданні Вашым родным!

Reply

veragodna November 27 2013, 16:51:59 UTC
Толькі хауела спытаць пра дзейснасць Вашых прэвентыўных мераў :). У нас сёння таксама пахаладала, але кветкі мужна трымаюцца.

У жж к вечару таксама з'явіліся :).

Дзякуй Вам вялікі!

Reply


vushasti November 26 2013, 19:04:50 UTC
няпраўда Вашая. Уладзімімр Сцяпан узгадваў.
А дзень харошы. Я забраў у МЛ 20 асобнікаў "Неба". зараз вось трэба даслаць адну кніжку ў Гомель.)

Reply

veragodna November 26 2013, 19:18:57 UTC
Дзень становіцца яшчэ лепшым :). Насамрэч у мяне сёння маленькі подзвіг пафігізму :). Я з верасня не магла выйсці ў эфір у жж у аўторак.

няпраўда Вашая. Уладзімімр Сцяпан узгадваў.
-----------------
Пардон :). А здавалася, хоць і ў хуткім тэмпе, але прагледзела стужку.

Адрас жа захаваўся? Буду ўдзячна :). Дарэчы, дала ў гэтым годзе курсавую па Вашай творчасці.

Reply

vushasti November 26 2013, 19:28:51 UTC
Дык мо дзве кнігі даслаць?)

чым мне дапамагчы беднаму студэнту?

Reply

veragodna November 26 2013, 19:31:10 UTC
:) Я, навучаная, ужо колькі гадоў даю свае кнігі толькі пад запіс у нататніку, так што не хвалюйцеся :).

І чаму адразу беднаму :)).

Reply


magik_midnight November 26 2013, 19:09:32 UTC
Гомельшчына і Берасцейшчына -- наш Крым.

Reply

veragodna November 26 2013, 19:19:29 UTC
:) Адмысловы, праўду сказаць, Крым, але :).

Reply


mishyna_unuka November 26 2013, 19:27:15 UTC
Віншую! :)))
І кветкі такія сімпатычныя!

Reply

veragodna November 26 2013, 19:28:57 UTC
Дзякуй :). У мамы сёння юбілей, дарэчы.

Вось паглядзім, колькі яны вытрымаюць зімовых дзён.

Reply

mishyna_unuka November 27 2013, 17:19:18 UTC
Ой, а колькі ёй, калі не сакрэт?

Reply

veragodna November 27 2013, 17:20:32 UTC
Не сакрэт - 75. Я позняе дзіця, якое выпадкова атрымалася :).

Reply


maksim_l November 26 2013, 19:43:41 UTC
Дарэчы, зімовы боты!

Reply

maksim_l November 26 2013, 19:51:46 UTC
У маёй стужцы не адзін прыгадаў К., хтосьці перачытваў, хтосьці ўспамінаў і г.д. А зіма была з ўчарашняга вечара, дадому яшчэ паспеў праскочыць па восені, але за малаком выходзіў ужо зімою. З раніцы ходнікі былі чакана нячышчаныя, то і гэту зіму за абслугоўванне плаціць не буду.

Reply

veragodna November 26 2013, 19:58:39 UTC
А ў мяне, здавалася б, інтэлігентная стужка, але, акрамя У. Сцяпана, з'явіўся толькі адзін допіс у той час, калі я пісала свой пост.

З раніцы ходнікі былі чакана нячышчаныя, то і гэту зіму за абслугоўванне плаціць не буду.
--------------
:)) Вы ж ведаеце, зіма прыйшла абсалютна нечакана. Як і штогод.

Reply

maksim_l November 26 2013, 20:06:33 UTC
Мяне не калыша, чакана ў іх ці не, папярэдзіў яшчэ летам, не будуць чысціць -- не буду плаціць. Неяк так :)

Reply


Leave a comment

Up