і пра надвор'е :)

Nov 26, 2013 21:38

У стужцы сёння аб'яўлены афіцыйны прыход зімы.
magik_midnight  дала старт чаканню вясны.
founderin паказала зацярушаную снегам машыну.
uladzimer марыць пра зімовую рыбалку.
tsikhan піша пад замком не скажу пра што, але таксама звязанае з надыходам зімы.
muha_elka ў Мінску дэманструе апошняга самурая - змерзлую хрызантэму.
kiedy ў Мазыры пайшла даставаць зімовыя боты.
pani_teklia паведамляе пра завею ў Полацку ( Read more... )

адхіленні, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

Comments 120

znikla November 26 2013, 19:48:40 UTC
Вось толькі Рагачоў не Крым ) Учора ноччу як пайшоў снег, так сёння ўвесь дзень і падае. Раніцай была зусім брыдота: моцны, парывісты ледзяны вецер кідаў у твар калючы дробны снег, а пад нагамі прыцярушаныя белым вялізныя глыбокія лужыны. Эх.
А наконт Караткевіча - у мяне ў кантакціку ўся стужка ў допісах пра яго :)

Reply

veragodna November 26 2013, 20:01:10 UTC
З раніцы я ўвогуле здзіўлялася багаццю снежных сумётаў у стужцы, у нас і намёку не было.

А наконт Караткевіча - у мяне ў кантакціку ўся стужка ў допісах пра яго :)
----------
Эх, жж, а я ж цябе так люблю :).
Думала, дарэчы, напісаць пост пра пяць прычын любіць і не любіць жж :).

Reply

znikla November 26 2013, 21:16:26 UTC
Не ведаю, за што яго не любіць :) Вельмі ўтульны і сэнсоўны сервіс. Хіба што за тое, што амаль усе магчымасці сталі платнымі.

Reply

veragodna November 27 2013, 16:58:45 UTC
Хіба што за тое, што амаль усе магчымасці сталі платнымі.
--------------
А былі бясплатныя??
Я, шчыра кажучы, ніякімі платнымі опцыямі не карыстаюся. Нават болей, і пра існаванне іх не ведаю :).

Reply


tsikhan November 26 2013, 19:50:42 UTC
Вот не трэба мне толькі палітыку шыць!)

Reply

veragodna November 26 2013, 20:03:00 UTC
Ну дык, пад замком жа, няхай і нявіннае :)).

Не люблю, калі выдаюць тое, што пад замком.

Reply


euga November 26 2013, 20:15:58 UTC
Я прызнаюся, што сёлета аказалася маральна не гатовай да зімы. Праўда, у зімовых ботах даўно хаджу (нават У Коўна ў іх была), бо тады прастыла, і галоўны сродак - ногі ў цяпле. :))

Reply

veragodna November 27 2013, 17:15:18 UTC
Аксана, я да яе кожны год маральна не гатова :)).

У Коўна чяны глядзеліся як асеннія, ніхто не здагадаўся :).

Reply


annettika November 26 2013, 20:15:58 UTC
У Мінску зіма таксама ўжо абазначылася снегам, галалёдзіцай і іншымі сваімі прэлесцямі.
Пра Караткевіча ў фэйсбуку згадвалі, а Георгій Ліхтаровіч нават верш свой размясціў "Паром роспачы" памяці Уладзіміра Караткевіча:

...Куды ж, Айчына, ты без сына
Сярод няўмольнасці жыцця,
Няўжо ў сутонне небыцця?..
Паміж аера і трысця
Плыве без ветразя краіна,
Радзіма - роспачы ладдзя!


... )

Reply

markiz_de_kiss November 26 2013, 20:21:55 UTC
Усе заўважылі папіроску ў руцэ майстра? :)

Reply

annettika November 26 2013, 20:25:51 UTC
а вы дык гэта яшчэ і адзначылі спецыяльна ))))

Reply

markiz_de_kiss November 26 2013, 20:26:41 UTC
Калі шчыра, адзначыў ужо :) Але не спецыяльна :)

Reply


markiz_de_kiss November 26 2013, 20:20:42 UTC
Усе боты зімовыя дастаюць, а Гомель у купальніках :)

Reply

annettika November 26 2013, 20:28:19 UTC
у Гомелі народ загартаваны? Я дык учора яшчэ і зімовую куртку дастала.

Reply

markiz_de_kiss November 26 2013, 20:31:02 UTC
Ніколі не быў к Гомелі, калі шчыра. Паправачка: але вельмі цягне :)

Reply

annettika November 26 2013, 20:38:54 UTC
аааа, і што паўплывала зрабіць паправачку? ))) Здаецца, першы адказ быў больш шчырым ))))

Reply


Leave a comment

Up