У стужцы сёння аб'яўлены афіцыйны прыход зімы.
magik_midnight дала старт чаканню вясны.
founderin паказала зацярушаную снегам машыну.
uladzimer марыць пра зімовую рыбалку.
tsikhan піша пад замком не скажу пра што, але таксама звязанае з надыходам зімы.
muha_elka ў Мінску дэманструе апошняга самурая - змерзлую хрызантэму.
kiedy ў Мазыры пайшла даставаць зімовыя боты.
pani_teklia паведамляе пра завею ў Полацку.
А ў мяне на балконе ўсё ў парадку. Восень яшчэ цвіце і пахне.
Не, белыя мухі к абеду наведалі і нас, але яны былі нейкія нежыццяздольныя, з аслабленым імунітэтам. Зараз і следу няма ад тых сезонных інсектаў. У які раз не стамляюся паўтараць, што наша краіна хоць і гордая, але не маленькая :).
Вось такім быў гэты надзвычай важны для мяне дзень - дзень, калі нарадзіліся тры харошыя чалавекі: У. Караткевіч (і заўважце, у стужцы ніводнай згадкі), мая мама і мужаў бацька.