Нешта датумкала, што я не амбіцыйны чалавек. Проста хачу быць чалавекам і шмат пабачыць у свеце)) ЗЫ А да мяне сёння багоўка прыляцела! Можа гэта да вясны?))
Нешта размаўлялі з маці пра суседскія адносіны наогул і ў нашым доме, пра людзей і іх загоны... І ўявіла я сабе, як было б прышпільна, каб ,напрыклад, у нейкі вечар кожны тыдзень усе суседзі выпаўзалі ў двор і танчылі))) Танчылі пад жывую музыку народныя танцы, спявалі б разам, гулялі ў розныя гульні. Без алкаголю! Мне здаецца было б файна...