Флэшмобік ад xopca)))

Feb 17, 2010 16:49

1. Хто мусiць рабiць першы крок: Ён цi Яна?
Мне здаецца, залежыць ад характару))) Хто больш баявы, хай і робіць першым крок. Хаця падсвядома неяк чакаеш усё ж ад хлопца)
2. У цябе шмат комплексау? Шмат заганяесься з гэтае нагоды?
Не, не шмат. А ўжо заганяцца па гэтаму поваду я дакладна не буду))) Я такая ,якая ёсць. Можна нешта ўдасканальваць, але ж трэ і любіць сябе)
3. Назавi 4 матэрыяльных рэчы, безь якiх ня можаш абыйсьцiся?
мммм...плеер - бо гэта музыка, але паколькі музыка не матэрыяльная, кажу плэер)
Ежа, бо куды ж без яе!
Сябры - яны ж здаецца матэрыяльныя))
Банальна, але ж вада)))
4. Ты умееш гатаваць? Любiш? А iншыя любяць? }:)
Умею, але не сказаць каб вялікі кулінар. Любіць - не вельмі, так пад настрой. Пакуль ніхто не скардзіўся)))
5. Якiм павiнен быць хлопец, каб ты зьвярнула на яго увагу?
Самадастатковым, асобай і не надта цынічным.
Previous post Next post
Up