Мары...

Nov 21, 2009 14:47

Нешта размаўлялі з маці пра суседскія адносіны наогул і ў нашым доме, пра людзей і іх загоны...
І ўявіла я сабе, як было б прышпільна, каб ,напрыклад, у нейкі вечар кожны тыдзень усе суседзі выпаўзалі ў двор і танчылі))) Танчылі пад жывую музыку народныя танцы, спявалі б разам, гулялі ў розныя гульні. Без алкаголю! Мне здаецца было б файна...

Leave a comment

Comments 16

vjadzmarka October 21 2009, 12:59:13 UTC
было б цудоўна!!! =) калісьці вельмі даўно, так і было.. )

Reply

vajdalanda October 21 2009, 14:01:53 UTC
ага...вось я і падумала, можа трэ акрамя карча такія "вандроўныя" танчыкі ладзіць? Сёння ў адным дварэ, іншым разам у другім...

Reply

vjadzmarka October 21 2009, 14:18:27 UTC
вельмі-вельмі цікавая ідэя!! папулярызацыя культуры ў грамадзтве =) замест маргіналізацыі на карчы =)

Reply

vajdalanda October 21 2009, 20:32:29 UTC
ну! трэба будзе абмазгаваць гэта і з музыкамі паразмаўляць, што яны пра гэта думаюць...))

Reply


ezhik_koluchka October 21 2009, 13:52:19 UTC
Горад не вёска, наўрад ці тое будзе, тым больш у цэнтры, яшчэ на ўскрайках туды-сюды, але ў шматпавярхоўках амаль нерэальна...

Reply

vajdalanda October 21 2009, 14:00:22 UTC
А я думаю гэта не залежыць ад ускрайку, вёскі ці інш... А ад таго ,што ў галовах людзей. Калі б у маім, напрыклад, доме жылі такія як я і ты, ці была б нам розніца ,цэнтр гэта гораду ці не! Танцылі б сабе ў задавальненне і ўсё!

Reply

ezhik_koluchka October 21 2009, 14:27:33 UTC
Тут справа ў раз'яднанасці ці аб'яднанасці людзей. Чым большая мясцовасць, тым больш людзі раз'яднаныя, тым больш у іх розныя інтарэсы. Я, напрыклад, не ўсіх сваіх суседзяў ведаю па пад'ездзе, не кажучы пра дом (пад'ездаў 13, кватэр больш за 500, каля 1000 чал у адным доме), тым больш, што некаторыя суседзі час ад часу мяняюцца. Менавіта з-за гэтага не можа быць такога, як было колісь на весцы. Але, канешне, энтузіясты моцныя людзі, можна спрабаваць зацікаўліваць, лядзячы танцы ў розных дварах)))

Reply

vajdalanda October 21 2009, 20:30:54 UTC
Во! Трэба! Зразумела, што усе танчыць не пачнуць, але можна нешта и яшчэ прыдумляць ,каб заахвочваць людзей... Я пакуль не прыдумала, але працую над гэтым ;)

Reply


robinzon_anarki October 21 2009, 21:22:47 UTC
Класная ідэя! Падпісваюся!
Калі што, можна пачаць з Кунцаўшчыны...
Ведаю, як меньшае, двух музыкаў, якія патэнцыяльна могуць падтрымаць...
Яшчэ + вашая дапамога з танцамі + мая рэкляма сярод сябраў = добры старт )

+ яшчэ прэсу да гэтага падключым!
гэта, таксама не павінна выклікаць складанасцяў.

да таго ж, будзе гэта не раней за красавік, таму ёсьць час падумаць як усё граматна арганізаваць.

Reply

vajdalanda October 22 2009, 07:25:16 UTC
Супер! ))))
Можна нават будзе аб'яўкі на пад'ездах загадзя развешваць) Ну каб народ трошкі больш падрыхтаваны да гэтага быў.
Час ёсць, жаданне ёсць, значыць усё будзе!!!!!!!

Reply


(The comment has been removed)

vajdalanda October 23 2009, 19:52:21 UTC
А ты прыйдзеш? ;)

Reply

(The comment has been removed)

vajdalanda October 23 2009, 20:14:21 UTC
От і цудоўна!

Reply


robinzon_anarki March 15 2010, 11:22:21 UTC
Прывітанне пані Vajdalanda!
Мне тут вясенняе сонца нагадала пра добрую ідэю :)

... )

Reply


Leave a comment

Up