Пытаньне

Oct 22, 2012 13:11

Ты можаш прывесьці прыклады беларускіх нацыянальных міфаў?

міф, пытаньне

Leave a comment

Comments 22

vidymus October 22 2012, 10:26:31 UTC
Міты якога кшталту? Тыя, што пра ціхага беларуса, ці каторыя пра карону Вітаўта?

Reply

uladzimer October 22 2012, 10:31:55 UTC
Якія больш падабаюцца.

Reply

vidymus October 22 2012, 10:48:43 UTC
Найпрыгажэйшы, відаць, пра папараць-кветку.

Reply

uladzimer October 22 2012, 10:49:29 UTC
Гэта праўда, як раз пра гэта зараз і пішу.)

Reply


g_luck October 22 2012, 10:36:27 UTC
Беларусы думаюць, што iх паўсюдна называюць бульбашамi, як хахлоў хахламi. На самой справе не.

Reply

uladzimer October 22 2012, 10:41:04 UTC
Гэта не міф, але стэрэатып.

Reply


papaschwarz October 22 2012, 10:45:54 UTC
Магу толька сучасныя:
- Беларусы - малодшыя браты вялікарускага народа. Адпаведна праваслаўе - наша "ісконная вера".
- Без бацькі нам капец.
- Усе беларусы падзяляюцца на "быдла" і "вышэйшую расу". Першых значна больш.

Reply

uladzimer October 22 2012, 10:48:03 UTC
Беларусы - малодшыя браты вялікарускага народа.

Але ж са знакам якасьці!)))

Reply

papaschwarz October 22 2012, 10:58:15 UTC

... )

Reply

uladzimer October 22 2012, 11:02:30 UTC
Дарэчы, у гэтага міфа ёсьць зваротны бок: беларусы паглядаюць на рускіх неяк звысоку, троху іранічна і з пэўным недаверам.

Reply


vushasti October 22 2012, 11:18:10 UTC
Папараць-кветка))
Помніце, я Вас даставаў роспытамі пра яе...
Легла ў аснову майго новага пісання. Праўда, зрабіў я з яе нешта ўвогуле... невытлумачальнае))
Спадазяюся, улюбёным у Беларусь спадабаецца)

Reply

uladzimer October 22 2012, 11:27:36 UTC
Без Папараць-кветкі нікуды ня дзенешся...))

Reply


zmicierbielapol October 22 2012, 11:25:36 UTC
Напрыклад, што Вільня - беларускі (менавіта ў нацыянальным сэнсе) горад. Бчб ледзь не з часоў Міндоўга. І да тэмы міф пра кроў на бінце ў героя Грунвальда, адкуль і пайшоў сцяг.

Reply

uladzimer October 22 2012, 11:29:01 UTC
Не такія благія міфы. Куды лепш, чым міф пра адвечную прыродную талерантнасьць беларусаў.)

Reply


Leave a comment

Up