Забег у краму набыць віна. На касе дзяўчына - мілы ўсходні тварык - бярэ маю крэдытку, чытае штосьці на ёй і ўскідвае вочы, узіраецца ў твар. “Там нібыта зыдмку няма”, - спрабую пажартаваць. “Не, кажа, проста ніколі такога дзіўнага імя ня чула: Лявон. Вось і гляджу, як той “Лявон” выглядае”. “А Вашае, прабачце, імя?” “Умід”.
У маім веку да тэмы каханьня трэба ўжо дадаваць “б”. Дык вось, каб мая жонка пісала, друкавала, я-б зусім натуральна галасаваў за яе кнігі. Бо кахаю, а значыць мне дорага, блізка, люба і ўсё вытворнае: пах, тэмбр, цень. Ня толькі яе твар, але і яе твор. Гэта так проста й натуральна.
Каляндар сьцьвярджае - вясна. Марац. Але на вуліцы, як на душы: завеі, сьнежань. Пры тым - суцэльная дрыгва. І як заўсёды: на ростанях. Тaм прасьцей, там штораз першае пытаньне: хто вінаваты? Зрэшты, сумуе ўсё другое пытаньне: што рабіць?
Уздымаю сабе настрой, уяўляючы магчымыя ілюстрацыі да навіны з такім назовам. Хоць Ваша Ніва таксама абрала клясны здымак: шчыльныя шэрагі адмыслоўцаў-адумыслоўцаў. Пільнага хоккуіста Сіўчыкава, што праўда, не пабачыў на ім.