Кіно

Dec 03, 2014 23:53

Праглядзеў кіно "Ярасьць" з Брэдам Пітам, дзе амерыканцы душаць вермахт у 1945-м. Пафасу і галівудскіх пантоў бязь меры, асабліва ў фінальнай частцы, дзе нерухомы "шэрман" нішчыць ці не батальён СС. Хаця ў рэальнасьці тыя спрактыкаваныя галаварэзы спалілі б танк "фаўстамі" за 15 хвілін. Адзіна рэалістычнай была сцэна танкавага бою, калі нямецкі ( Read more... )

вайна, кіно

Leave a comment

Comments 8

yozas_gubka December 4 2014, 07:06:27 UTC
у інцярнетах пішуць, што аналагі фінальнай сцэны ёсць у мемуарах амерыканскіх салдат тых часоў, і ўвогуле фільм ледзь не цалкам пабудаваны на аснове успамінаў і дакументальных фота
ды што такое СС красавіка 1945-га? пенсіянеры і школьнікі, што з іх узяць?

Reply

uladzimer December 4 2014, 09:09:08 UTC
Не кажыце, нават у фільме школьнікі паляць танк. А вось каб нямецкія салдаты тупа бегалі туды-сюды перад байніцамі нерухомага танка, пакуль іх не падстрэляць, - у гэта я ня веру.
Па падліках гісторыкаў, у т.л. амерыканскіх, эфектыўнасць намецкага салдата на полі боя была большай, чым усіх саюзьнікаў. Прапорцыі стратаў на Заходнім фронце ў 1944-45 складалі 22 салдатаў саюзьнікаў на 10 нямецкіх
http://www.world-war.ru/ocenka-sootnosheniya-poter-na-sovetsko-germanskom-i-na-zapadnom-fronte/
А "заснавана на рэальных падзеях" - класічны галівудскі штамп.

Reply

yozas_gubka December 4 2014, 09:45:36 UTC
гісторэгі пішуць, што з гістарычнасцю ўсё норм:
http://dr-guillotin.livejournal.com/135487.html

дарэчы, сентэнцыі пра "заснавана на рэале" у кіне не прагучала, як вы маглі пабачыць, была толькі ўзгадка пра тое што амерыканскія танкі - гаўно:)

Reply

uladzimer December 4 2014, 09:53:07 UTC
Адносна тэхнічных дэталяў прэтэнзій няма. А вось фінал... Я больш згодны з каментарам да згаданага тэксту:
Неподвижный танк на перекрестке, окруженный пехотой? И вокруг кусты и здания? Ему жизни на 5 минут боя - и это очень оптимистично.

Ляпіць зь немцаў поўных ідыётаў, што незнаёмыя з тактыкай бою - гэта не сур'ёзна

Reply


zmicierbielapol December 4 2014, 14:07:06 UTC
О, я неяк амерыканскі фільм пра Першую сусветную паглядзеў. Ледзь даглядзеў. Дурасць. Аўтары яўна пра 1СВ не маюць уяўлення. Там таксама немцы паказаны як абсалютныя ідыёты, якія роўнымі шэрагамі ідуць на кулямёты.

Reply

uladzimer December 4 2014, 14:30:15 UTC
У часе прагляду злавіў сябе на думцы,што прадукцыя "партызанфільму" была куды больш рэалістычная

Reply


Leave a comment

Up