Кіно

Dec 03, 2014 23:53

Праглядзеў кіно "Ярасьць" з Брэдам Пітам, дзе амерыканцы душаць вермахт у 1945-м. Пафасу і галівудскіх пантоў бязь меры, асабліва ў фінальнай частцы, дзе нерухомы "шэрман" нішчыць ці не батальён СС. Хаця ў рэальнасьці тыя спрактыкаваныя галаварэзы спалілі б танк "фаўстамі" за 15 хвілін. Адзіна рэалістычнай была сцэна танкавага бою, калі нямецкі цяжкі танк "тыгр" паліць за пару хвілін 3 "шэрманы" з дальняй дыстанцыі, але саступае ў блізкім агнявым кантакце. Такая ж сітуацыя была і ў супрацьстаяньні "тыграў" і "т-34" - савецкія танкісты заўсёды стараліся ўступіць у блізкі бой, бо на дальняй дыстанцыі ніякіх шанцаў ня мелі.

вайна, кіно

Previous post Next post
Up